Нецвярозы магілёвец скраў дарожны знак «Паркоўка і стаянка забаронены. Эвакуатар». Мужчына быў настолькі дужы, што вырваў знак разам з металічнай апорай.
І пайшоў далей гуляць па горадзе. Дзіўнага чалавека заўважылі мінакі і выклікалі міліцыю, піша tvrmogilev.by.
Навошта вырываў?
А мужчына жадаў працягу банкета. Дый менавіта прагай працягнуць банкет быў абумоўлены даволі–такі дзіўны ўчынак. Грошы ў кішэні скончыліся, а тут слуп на вочы трапіў. Як тут утрымацца і не вырваць яго ды не здаць у металалом!
Чым справа cкончылася
На «магілёўскага волата» завялі крымінальную справу, прычым ужо не першую.