У поле зроку магілёўскіх міліцыянераў патрапілі гаражы ў раёне абласнога шпіталя ў Магілёве.
Уладальнікі аўтасховішчаў скардзяцца на рэгулярныя крадзяжы на працягу апошніх трох год.
Нядаўна скралі нават брамы з 14 гаражоў, паведамляе tut.by са спасылкай на Магілёўскае тэлебачанне 2 канал.
Аднак праваахоўнікі пакуль не маюць рэцэптаў на вырашэнне сітуацыі ў гаражным масіве, у якім налічваецца пяць тысячаў стацыянарных аўтамабільных месцаў.
Нават уладальнікаў многіх з іх немагчыма адшукаць.