Магілёўскі пенсіянер краў каналізацыйныя люкі

З 5 па 8 кастрычніка на праспекце Шмідта зніклі 10 каналізацыйных люкаў на сумму 1 429 800. Люкі належалі МГКУ ДМП.

Той, хто гэта зрабіў, быў знойдзены, піша mycity.by са спасылкай на УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Магілёўцы такія кемлівыя (руск. сообразительные) і здатныя ўразіць, што дзіву даешся. Не так даўно быў скрадзены дарожны знак, а цяпер пачалі знікаць каналізацыйныя люкі…

Чым зноў здзівілі

Пакуль некаторыя пенсіянеры атрымліваюць пасведчанні кіроўцаў і вучацца карыстацца інтэрнэтам, іншыя здзяйсняюць злачынствы. Як высветлілася, 10 люкаў скраў 63-гадовы магіляўчанін.

Што ў выніку

Промыслу пенсіянера прыйшоў канец 15 кастрычніка. Скрадзенае канфіскавалі. На жыхара Магілёва Кастрычніцніцкім РАУС заведзена крымінальная справа. Яго абвінавачваюць у крадзежы. Мера стрымання не абіралася.