Вольны час

gorad.by, 25.08.2011

Як выйсці замуж за казла

Які ідэальны муж? Вядома ж, казёл. Ён не прыходзіць сам, яго трэба шукаць. Ён і сетку  рагамі прарве, і хуткі на ўцёкі, і здольны забадаць і заблеяць.

Як і дзе злавіць гэтую ўнікальную асобіну і як яе вызначыць? Апазнавальны знак - заручальны пярсцёнак, які выпінаецца з задняй кішэні штаноў.

Усе на вадапой!

Бары, чарачныя – аблюванае месца пародзістых  самцоў.  Яркае адзенне, якое нічога не хавае, лёгкае ап'яненне - і Ён ваш. Рызыка нарвацца на іншых шукальніц прыгод высокая, але за мару можна перажыць выдраныя валасы і зламаныя кіпцюры.

Гулі-гулі

Сапраўдныя казлы спазнаюцца ў справе. Смела адпраўляйцеся ў сауны, більярдавыя, стрыптыз-клубы. Для таго, каб забяспечыць сябе выбарам, лепш ўладкавацца ў адну з гэтых устаноў: пільнасць казла і канкурэнтак не распаўсюджваецца на персанал. Празрысты намёк на зніжку знаёмым дазволіць хутка увайсці ў кантакт і стаць блізкім сябрам будучаму мужу.

Інтэрнэт у дапамогу

У сацыяльных сетках размешчана адборная калекцыя казлоў ўсіх відаў і масцяў. Гэты метад  не патрабуе асаблівых напружванняў. Але толькі рэальныя сустрэчы дазволяць вярнуць у жыццё радасць і экстрым. Для эканоміі часу лепш прызначаць сустрэчы адразу на даму: у родных сценах сапраўдныя жаданні схаваць немагчыма.

Чакаем у пад'ездзе

Лесвічныя клеткі захоўваюць сапраўдныя цуды. Для прыцягнення ўвагі дастаткова сесці на кукішкі (руск. корточки) і заявіць, што яго, братана, лёгка зразумець. Піўко, цыгарэтка, задушэўная размова – і ваша мара з вамі.

А што з ім рабіць пасля

Калі асобнік знойдзены, то застаецца яго прыручыць і здабыць. Так як праверанымі спосабамі з'яўляюцца пасткі (руск. капканы) і ямы, то варта стварыць бязвыхадную сітуацыю: не даваць выходзіць з запою, перашкаджаць ўладкоўвацца на працу, не дазваляць расслабляцца і пісьменна дазаваць скаргі і скандалы. Нялішнім будзе падключыць да выхавання блізкіх і далёкіх сваякоў, стаць шматдзетнай маці, пераехаць у камуналку.

Літасці быць не павінна, інакш муж-казёл можа ператварыцца ў чалавека. Што багата невыноснымі наступствамі: спатрэбіцца выйсці з знаёмай ролі закатаванай ахвяры і ўзяць адказнасць за ўласнае жыццё.

Калі гэта адбылося, то развод і вяртанне да кропкі пошуку: на вадапой, лесвічную клетку, інтэрнэт-кавярню або ў більярдны клуб...

 

Паводле shkolazhizni.ru

версия для печати
Система Orphus

Обсуждение новости

Каталог TUT.BY Rating All.BY Яндекс.Метрика