Метэаадчувальнасць: ратуемся ад выбрыкаў надвор’я

Няўстойлівае надвор’е, што апанавала Беларусь апошнія некалькі тыдняў. сталася сапраўднай пакутай для метэаадчувальных людзей. Дзе шукаць паратунку, даведаўся Gorad.by.

То дождж, то сонца. То горача, то халодна.  Змена ўмоў надвор’я: вільготнасці, тэмпературы, атмасфернага ціску, геамагнітнага фону — адбіваецца на працы органаў і сістэм кожнага чалавека.

Але людзі з добрым здароўем іх проста не заўважаюць. Для тых жа, хто мае хранічныя захворванні ці саслаблены імунітэт — проста пакута. А метэаадчувальнымі, дарэчы, па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, з’яўляецца кожны трэцці беларус.

 

Тыповыя прыкметы метэаадчувальнасці:

  • дрэнны настрой
  • заняпад сіл
  • падвышаная стамляльнасць
  • беспадстаўная трывога,
  • галаўны боль
  • крывацёкі з носа
  • дыскамфорт у кішачніку
  • шчымлівыя і колючыя болі ў сэрца
  • балі ў цягліцах
  • ламота ў суставах

 

Ступені метэаадчувальнасці

Гэтыя сімптомы могуць спалучацца ў розных камбінацыях і выяўляцца з рознай сілай. Вылучаюць тры ступені метэаадчувальнасці.

Пры першай чалавек рэагуе на змены надвор’я агульным зніжэннем жыццёвага тонусу, слабасцю, нечаканымі перападамі настрою, галаўным болем.

Другая характарызуецца зменамі артэрыяльнага ціску і непрыемнымі адчуваннямі ў вобласці сэрца ці ў суставах.

Найбольш небяспечная трэцяя ступень, пры якой адбываецца сур’ёзнае абвастрэнне хранічных хваробаў

 

Пра што сігналізуе метэаадчувальнасць

У жанчын прыкметы метэаадчувальнасці выяўляюць удвая  часцей. А вась у дзецей  яна амаль не сустракаецца.

Трэба памятаць, што сама па сабе надвор’е не з’яўляецца чыннікам недамаганняў, Яно толькі робіць больш відавочнымі ўжо наяўныя праблемы. Найболей верагодна, што метэаадчувальнасць сігналізуе пра праблемы з сэрцам ці пасудзінамі.

Найболей хваравітыя і небяспечныя рэакцыі назіраюцца ў людзей з артэрыяльнай гіпертэнзіяй, у тых, хто перанёс інфаркт, пацыентаў, якія пакутуюць рознымі формамі ішэмічнай хваробы сэрца — стэнакардыяй, сардэчнай недастатковасцю.

Уважлівымі да змен надвор’я павінны быць тыя, хто нядаўна перанёс вострыя рэспіраторныя захворванні ці вірусныя інфекцыі, а таксама людзі са спадчыннай схільнасцю да вегетасасудзістай дыстаніі.

 

Парады

Людзям, якія пакутуюць ад хваравітай метэаадчувальнасці, медыкі раюць:

  • Высвятліць сваё «асноўнае» захворванне, якое пагаршаецца пры зменах надвор’я і сур’ёзна заняцца яго лячэннем.
  • Весці індывідуальны каляндар, у якім пагодныя ўмовы супастаўляць са зменамі самаадчування. Асноўная ўвага пры гэтым варта надаваць перападам тэмпературы паветра на працягу сутак, вільготнасці паветра, узроўню атмасфернага ціску, хуткасці і кірунку ветра.
  • Праверыць стан шчытападобнай залозы — менавіта дэфіцыт ёду ў арганізме спрыяе ўзмацненню метэарэакцый.
  • Пры зменах надвор’я пазбягаць канфліктных сітуацый і стрэсаў, не загружаць сябе звыш меры працай і не планаваць на гэты дзень адказныя сустрэчы.
  • У халоднае, ветранае надвор’е перад выйсцем на вуліцу варта затрымацца на некаторы час у пад’ездзе, інакш рэзкі перапад тэмператур можа выклікаць спазм сасудаў.
  • Звярнуць увагу на агульны стан арганізма, паспрабаваць умацаваць імунітэту, весці здаровы лад жыцця.

 

Паводле матэрыялаў nmn.by