Беларускі — самыя поўныя ў Еўропе. Чаму?

Усходнія славянкі вылучаюцца сярод іншых еўрапеек сваімі памерамі. Спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ААН сцвярджаюць, што кожная трэцяя жыхарка Расіі, Малдовы і Беларусі мае лішнюю вагу.

Нашы суайчынніцы сярод самых мажных жыхароў краін СНД і працягваюць таўсцець з кожным годам. Па звестках арганізацыі, двое з трох мужчын і сем з дзесяці жанчын у Беларусі маюць лішнюю вагу.

Прычыны

«Атлусценне беларусаў звязана з алкагалізмам, беднасцю і паўсядзённай беларускай кухняй», – упэўнены спецыялісты Інстытута генэтыкі і цыталогіі.

Зніжэнне даходаў напрамкі звязана з якасцю харчавання, а таўсцее не той, хто шмат есць, а той, хто есць няправільна, спажывае танныя і некарысныя прадукты.

Лічыцца, што алкаголь стымулюе апетыт, парушае абмен рэчываў і дзейнасць органаў стрававання. Да таго ж, алкагольныя напоі даволі каларыйныя. Напрыклад, адзін бакал шампанскага (200 грам) утрымлівае 95 калорыяў, а келіх віна мажліва параўнаць з порцыяй марозіва (134 калорыяў).

Ёсць і натуральная схільнасць да лішняй вагі. Гэта — так званая, мультыгенная спадчыннасць: то бок шмат генаў звязаныя з прыкметай паўнаты. Але праявіцца прыкмета ці не, залежыць ад ладу жыцця і спосабу харчавання.

 

Дарэчы

Спецыялісты прышлі да высновы, што на чалавека падсвядома ўплывае вага людзей, якія яго атачаюць, і таму тлустыя людзі могуць стаць прычынай лішніх кіляграмаў у сваіх сяброў.

Як вылічыць лішнюю вагу?

Найбольш універсальная формула ўлічвае суаднясенне вагі, роста і ўзроста человека. Такім чынам разлікі аптымальнай вагі для людзей маладзейшых за 40 гадоў: (рост у см мінус 110). Для людей пасля сарака: (рост у см мінус 100). Гэта формула ўлічвае тып целаскладу чалавека:

  • —          нармастэнічнае
  • —          гіперстэнічнае
  • —          астэнічнае.

Астэнікі (тонкакосныя людзі) павінны паменшыць атрыманае значэнне на 10%, а гіперстэнікі (шырокакосныя) — павялічыць на 10%.

Вызначаем свой тып

Разлік ідэальнай вагі

 

Самая папулярная схема разліка ідэальнай вагі (індэкс Кетле): вага у (кг) падзяліць на рост у (м)2. Напрыклад, вага 70 кг, рост 162 см.

Тады ІМЦ (індэкс масы цела) роўны : 70:(1,62х1,62) = 26,7.

Па значэнню ІМЦ мажліва ацаніць ступень рызыкі развіцца адпаведных захворванняў:

Паводле generation.by і mednovosti.by