Як абраць навушнікі, якія не нанясуць шкоды

Па статыстыцы кожны дзясяты слухач МР3-плэераў, незалежна ад узросту, мае дыягнастыраваныя парушэнні слыху.

Да таго ж, да лекара такія пацыенты звяртаюцца, як правіла, калі навакольны свет ужо пазбавіўся большасці гукаў, а змены слыхавога апарату сталі незваротнымі.

Галоўная прычына сумнай тэндэнцыіі – звычайныя навушнікі…

Дзе хаваецца шкода

Напрыклад, ці ведаеце вы, што пасля кароткачасовага ўздзеяння гуку гучнасцю больш 80 Дб, клеткі ўнутранага вуха без праблем аднаўляюцца, а вастрыня слыху змяншаецца малазаўважна.

Пры паўторным уздзеянні шуму гэтыя слыхавыя сэнсарныя клеткі пашкоджваюцца сур’ёзней, пры працяглым, паўтараючымся ўздзеянні – іх аднаўленне становіцца немагчымым.

 

Гукі, якія здольна ўлавіць здаровае вуха

Мінімум

10-15 Дб

Шэпт

20 Дб

Звычайная гутарка

30-35 Дб

Крык

у 60 Дб

Небяспечныя для слыху гукі

ад 90 Дб (гучнасць прыбываючага цягніка ў метро)

Максімальная гучнасць сучасных плэераў

дасягае 105 Дб

 

Іншыя небяспечнасці

! Вестыбюлярны апарат чалавека размешчаны ва ўнутраным вуху. І калі ў гэтым вуху рэзануе бясконцае «тыц-тыц-тыц», то пакутвае не толькі слых, але і каардынацыя рухаў.

! Чалавек, які слухае музыку ў навушніках на вуліцы, адначасова існуе ў двух вымярэннях: цела — ў рэальным свеце, слых, — у віртуальнай, акустычнай прасторы. Таму і мозг меламана не здольны ў поўнай меры адэкватна ацэньваць атачальнае становішча.

 

Якія навушнікі абраць?

Бярушы (затычкі, укладышы)

Устаўляюцца ў вуха і трымацца без якіх-небудзь адмысловых прыстасаванняў. Нягледзячы на тое, што яны маленькія і кампактныя, менавіта такія навушнікі з’яўляюцца самымі небяспечнымі.

Мінідынамік, які прайгравае гук, складаецца з мембраны, якая з-за памераў такіх навушнікаў — малая. А гэта вельмі негатыўна адбіваецца на якасці гуку, а таксама стварае максімальны ціск на барабанную перапонку, што таксама небяспечна.

 

Накладныя навушнікі

У іх вы зможаце трохі чуць атачальныя гукі, што дасць больш натуральны гук. Акрамя таго, такія навушнікі меней шкодныя, чым укладышы, бо ціск на барабанную перапонку меншы.

У такіх навушнікаў мембрана ўжо на парадак большая, што дае магчымасць атрымліваць асалоду ад больш якаснага гуку. Плюсам з’яўляецца тое, што яны маюць мяккія падшыўкі, якія берагуць вушы ад «здушвання».

 

Маніторныя навушнікі

Менавіта такімі карыстаюцца прафесіяналы музычнай індустрыі.

Якасць гучання дасягаецца вялікай мембранай. У адрозненни ад укладышаў і ўнутрыканальных (вакуумных), у іх гук трапляе ў вушную ракавіну, што з’яўляецца найбольш прымальна, бо не стамляе слых.

 

Трэба ведаць мяжу

Праз накладныя навушнікі можна без шкоды для здароўя слухаць музыку з гучнасцю ледзь вышэй паловы ад максімальнай на працягу гадзіны ў дзень.Для навушнікаў-укладышаў гэты час змяншаецца роўна ўдвая.

 

Дарэчы

Відавочную ўзаемасувязь паміж глухатой і прыхільнасцю да музыкі ў навушніках спецыялісты з Еўразвязу канстатавалі яшчэ ў 2009 годзе. З тых часоў вырашана, што ва ўсіх плэерах тыпу IPode узровень гучнасці не павінен перавышаць 80 Дб, а ў суправаджальнай інструкцыі зараз у абавязковым парадку змяшчаюць папярэджанне, што праслухоўванне музыкі вышэй зададзенага ўзроўня гучнасці шкодзіць слыху.

Да таго ж, памятайце, што скупы звычайна пераплачвае, таму пры выбары навушнікаў лепш адразу накіравацца ў фірмовую краму. І не забывайце чытаць інструкцыі…

Паводле матэрыялаў tonus.by і health.mail.ru