Топ-10 важных для курыльшчыка прадуктаў

У артыкуле рэч пойдзе не пра прадукты, якія выратуюць ад нікатынавай залежнасці, а пра тыя прадукты, якія зменшаць уплыў на арганізм шкодных для арганізма рэчаў.

Па-першае, нагадаем – паленне шкоднае для вашага здароўя.

Кароткі спіс шкоды палення для арганізма:

— зніжаецца супраціўляльнасць арганізма курыльшчыка да новых захворванняў

— пагаршаецца цячэнне захворванняў, якія ўжо маюцца

— паскараюцца або паяўляюцца новыя захворванні, такія як злаякасная пухліна (руск. опухоль)

 

ТОП-10 прадуктаў важных для курыльшчыка

1. Капуста

Капуста з’яўляецца сродкам прафілактыкі рака лёгкіх. Рэгулярна ужываючы яе, курцы могуць на траціну знізіць верагоднасць узнікнення рака лёгкіх.

 

 

2. Прарослая пшаніца

Тканкі лёгкіх абараняюць вітаміны Е і В12, фалійная кіслата, а таксама селен. Усё гэта змяшчаецца ў прарослых зернях пшаніцы.

 

 

3. Апельсіны

У арганізме курыльшчыка хутка разбураецца вітамін С і нікатын пачынае замяшчаць яго.

 

 

 

4. Таматавы, маркоўны сок

Ужыванне таматнага соку папярэджвае развіццё эмфізэмы лёгкіх, якая ўзнікае пры рэгулярным ўдыханні цыгарэтнага дыму.
Бэта-каратын,які знаходзіцца ў моркве, пераўтвараецца ў печані ў вітамін А і умацоўвае слізістыя абалонкі лёгкіх і іншых органаў. Каб атрымаць дастатковую колькасць бэта-каратыну, курцу неабходна выпіваць паўлітра маркоўнага соку ў дзень.

 

5. Марская рыба

Устаноўлена, што ненасычаныя тлустыя кіслоты, на якія асабліва багатая марская рыба, перашкаджаюць павышэнню згусальнасці крыві — зніжаючы рызыку ўтварэння тромбаў у сасудах.

 

6. Сельдэрэй

Многія сцвярджаюць, што тытунь дапамагае ім спраўляцца з дрэнным настроем. Ад дэпрэсіўных настрояў і стрэсу пазбавіць салера (руск. сельдерей). Роўна як і ад таксінаў, якія ўтвараюцца ў арганізме заядлых курцоў. Калі перад курэннем з’есці салату з сельдэрэем, то смак цыгарэты можна сапсаваць. Падобнымі уласцівасцямі валодаюць таксама агурок, кабачок, баклажан, фасоля, спаржа.

 

7. Арэхі

Калі ў арганізме курца высокі ўзровень вітаміна В6, амінакіслот і метыянінаў, то рызыка развіцця рака лёгкіх памяншаецца ў 2 разы.

 

 

8. Шакалад

Чорны шакалад ва ўмераных дозах здольны прадухіляць сардэчна-сасудзістыя захворванні. Каля 60 грамаў высакаякаснага шакаладу з вялікім утрыманнем алею какавы перашкаджае звужэнню і зацвярдзенню артэрый. Чорны шакалад, у якім утрымліваецца вялікая колькасць антыаксідантаў, здольны паляпшаць працу крывяноснай сістэмы.

 

9. Чырвонае віно

Чырвонае віно валодае антыаксідантнымі уласцівасцямі, зніжаючы рызыку ўзнікнення ракавых захворванняў. 1-2 келіха (руск. бокала) чырвонага віна кожны дзень павышаюць абарону ад раку на 60%. Вось толькі не варта чырвонае віно піць бочкамі ці разам з цыгарэтай (пра гэта падрабязней крыху ніжэй). Інакш вельмі хутка прыйдзецца лячыцца не толькі ад нікатынавай, але і ад алкагольнай залежнасці.

 

10. Малако

Калі перад тым як пакурыць, выпіць шклянку малака, то гэта сапсуе «смак» цыгарэты.
Дарэчы, вядомы спосаб, як з дапамогай малака прымусіць кінуць курыць. Трэба намачыць цыгарэты ў малацэ, высушыць іх, а затым падсунуць курцу. Кажуць, горыч у роце ад «малочнай» цыгарэты будзе настолькі невыноснай, што дакурыць яе будзе проста немагчыма.

 

Прадукты, якія ўзмацняюць шкодны ўплыў нікатыну

Алкаголь

Нікатын і алкаголь разам узмацняюць шкоднае дзеянне адзін аднаго. Алкаголь паслабляе свядомасць.

 

 

Кава, гарбата, кока-кола

45% курцоў,якія былі апытаны адмыслоўцамі універсітэта Д’юка (Duke University Medical Center) падцвердзілі, што напоі, якія ўтрымліваюць кафеін, паляпшаюць смак дыма.

 

 

 

Цукеркі, салодкая садавіна

Цукар актывізуе работу вобласцяў мозгу, якія адказваюць за задавальненне. Арганізм пачынае патрабаваць асалоду, у выпадку курыльшчыка – нікатынавую.

 

Па матэрыялах oboz.by