Адно ганаровых святаў у народным календары — Дзень Іллі (Прарока Іллі, Іллі Граманоснага) – прыпадае на 2 жніўня.
Адно ганаровых святаў у народным календары — Дзень Іллі (Прарока Іллі, Іллі Граманоснага) – прыпадае на 2 жніўня.
Адно ганаровых святаў у народным календары — Дзень Іллі (Прарока Іллі, Іллі Граманоснага) – прыпадае на 2 жніўня.
З гэтага дня забараняецца купацца ў адкрытых вадаёмах.
З Ільіна дня светлавы дзень памяншаецца, а ноч павялічваецца: «Ілля-прарок дзве гадзіны звалок».
Успрымалася свята Іллі і як дзень нябеснага агню i культ грамоўнiка — галоўнае свята нябеснай сiлы, якая перамагае злую сiлу.
Грымоты з маланкамі на Іллю тлумачылі тым, што гэта сам прарок у вогненнай калясніцы раз’язджае па небе.
Хто ж такі Ілля
Ілля– апякун земляробства і абаронца ад «нячыстай сілы», які увабраў у сябе рысы язычніцкага бога Перуна.
Народны вобраз
Ілля – адзін з папулярных вобразаў у фальклоры. Ён малюецца і як адмоўны, грозны і несправядлівы. Ілля лічыцца таксама і заступнікам ураджаю ды ўрадлівасці.
Біблейская гісторыя: доўгачаканы дождж
Народнае ўяўленне, якое выражаецца ў свяце Іллі, цесна звязана з біблейскай гісторыяй аб Іллі-прароку. Паводле падання, гэты прарок «да 33 гадоў сядзеў дома «сіднем», але быў пазбаўлены ад гэтай хваробы і надзелены такой агромністай сілай, што яе прыходзілася заўсёды ўтаймоўваць.
У праваслаўі за свае дзеянні Ілля яшчэ пры жыцці па волі Бога ўзнёсся на неба ў вогненай калясніцы, якая з’явілася з расступіўшайся ракі Іардан. І зараз у вялікай калясніцы на белым кані ездзіць ён па небасхіле, пакідаючы пасля сябе іскры, з якіх і паходзяць навальніцы і маланкі. Зімой Ілля раз’язджае на санях, таму ў гэты час няма ні маланак, ні навальніцы, ні грому.
Чаму гром грыміць?
Існуе павер’е ў народзе аб громе.
Грыміць таму, што Ілля (Пярун) грукаціць на калясніцы па хмарах і кідае маланкі-стрэлы ў нячыстую сілу, якая можа ператварацца ў розных звяроў каб выратавацца.
Надвор’е
Калі на Іллю лье дождж, кажуць, што ён сушыць адзежу пасля навальнічнага пажару.
Калі на Іллю няма дажджу, чакай пажараў і доўгай зімы.
А жнівеньскія ліўні з бясконцымі маланкамі празвалі «рабінавымі днямі (ночамі)», яны часцей і пачыналіся на Іллю.
Прыкметы
Існавалі розныя назіранні ў гэты дзень:
Калі дождж — будзе жыта ядронае.
Калі пагода — павінен быць добры сенакос.
Калі спякота — трэба чакаць працяглай зімы.
Калі на Іллю няма дажджу, чакай пажараў і доўгай зімы.
«Калі на Іллю паспелі чарніцы, паспела і жыта»; «Ілля блізка: гніся, баба, нізка, уставай раненька, ды жні дапазненька»; «Ілля пытае, ці гатова ралля, а Успленне, ці гатова насенне»; «На святога Галляша (Іллю) з новых круп каша»; «Да Іллі на сене пуд мёду, а на Іллі пуд гною», «Да Іллі поп дажджу не ўмоліць, пасля Ілліна дня баба фартухом пагоніць».
Ілля багаты на прыказкі-прадказанні:
«Прыйшоў Пятрок – сарваў лісток, прыйшоў Ілля – сарваў два».
«Прыйшоў Ілля – укінуў у воду кусок льда».
«Ілля нарабіў гнілля».
«На Іллю да абеда лета, а пасля абеда восень».