Самая знатная жанчына планеты адмовілася ад вялікіх грошаў, каб выйсці замуж

Герцагіня Каэтана дэ Альба выйшла замуж ва ўзросце 85-ці гадоў. Яе новаму мужу – 61 год. Гісторыя іх вянчання была доўгай і цікавай.

Каэтана дэ Альба -самая багатая жанчына Іспаніі і самая тытулаваная дама ў свеце. Фармальна герцагіня шляхетней нават за каралеву Лізавету II, якая павінна пры сустрэчы ёй кланяцца.

Герцагіня Альба мае права не апускацца на калені нават у прысутнасці Папы Рымскага. Яна адзіная іспанка,якой пры жыцці паставілі помнік. А пад вянец яна ідзе з бязродным дзяржслужачым Альфонса Дыесам.

Дзе пазнаёміліся

У дарагой для герцагіні Севільі  стаіць яе бронзавая статуя ў поўны рост (праца Себасцьяна Карласа Калеро)

У дарагой для герцагіні Севільі стаіць яе бронзавая статуя ў поўны рост (праца Себасцьяна Карласа Калеро)

Каханне да Альфонса накрыла герцагіню чатыры гады таму. Калісьці з братам Альфонса, сябраваў другі муж Герцагіні Альбы.

Гады чатыры таму Каэтана выпадкова сутыкнулася з Альфонса ў кінатэатры, і … яны пачалі сустракацца.

 

Супраць кахання

Здаецца, у наш час любая жанчына мае права на простае жаночае шчасце — выйсці замуж за каханага чалавека. Аднак, у жылах выбранніка герцагіні не аказалася ні кроплі блакітнай крыві, а правілы забараняюць Альба (старому арыстакратычнаму роду Іспаніі) выходзіць замуж ці жаніцца на простым чалавеке.

Адзіны выхад — кароль Іспаніі асабіста павінен дабраславіць пару. Аднак, ён можа гэта зрабіць толькі ў тым выпадку, калі на шлюб дадуць дазвол ўсе дзеці. У герцагіні іх шасцёра — пяць сыноў і дачка. Дзеці былі супраць.

 

Насуперак усім

Пасля некалькіх сварак з дзецьмі герцагіня вырашыла таемна абвянчацца з Альфонса. Аднак старэйшы сын даведаўся аб гэтых планах і зладзіў скандал. Ён прадставіў каралю Хуану Карласу выбранніка маці «паляўнічым за мільёнамі», а яе саму –«выжылай з розуму старой».

Першы шлюб герцагіні

Першы шлюб герцагіні

Кароль патэлефанаваў герцагіні Альбе і адгаварыў яе заключаць шлюб. Герцагіня абуралася: «Сыны не хочуць, каб я выйшла замуж, а самі змяняюць партнёрак нашмат часцей, чым я». І насамрэч, шлюбы ўсіх дзяцей герцагіні скончыліся гучнымі разводамі.

 

А вось у 1978 годзе…

Дарэчы, у падобную сітуацыю Каэтана дэ Альба ўжо трапляла — калі ў 1978 годзе выходзіла замуж за Хесуса Агірэ, генеральнага дырэктара дэпартамента музыкі Міністэрства культуры. Ён таксама быў звычайнай крыві і маладзейшыза герцагіню на восем гадоў.

У Іспаніі канца 70-х гадоў гэта падзея выклікала велізарны скандал. Гэта быў другі шлюб герцагіні, і яна была ў ім шчаслівая на працягу 23 гадоў жыцця, да самай смерці мужа ў 2001 годзе.

 

Устоі & Каханне

Напярэдадні вяселля вось такі фотаздымак 30-цігадовай даўніны з выявай Герцагіні з’явіўся на вокладцы часопіса Interviu (тут ёй 55 год)

Напярэдадні вяселля вось такі фотаздымак 30-цігадовай даўніны з выявай Герцагіні з’явіўся на вокладцы часопіса Interviu (тут ёй 55 год)

Вось калі не ўзнікла ніякіх пытанняў, так гэта ў першым замужжы Каэтаны. Ёй тады быў 21 год, яна выйшла замуж за вельмі шляхетнага кабальера герцага Сатамаёра. Першая вяселле Каэтана з герцагам Сатамаёрам ў 1947 годзе каштавала 20000000 песет і было названа газетчыкамі «самым дарагім у свеце».

Яны пражылі ў шлюбе без усялякіх смуткаў 25 гадоў, пакуль муж трагічна ні памёр ад лейкеміі.

 

Знайшлі кампраміс

Герцагіня вырашыла пры жыцці выдаць сваім дзецям спадчыну і такім чынам пераканаць іх у тым, што « Яму патрэбна я, а не грошы».

Жаніх са свайго боку перад вяселлем пісьмова адмовіўся ад усіх грошай, якія належаць нявесце. Ім і без іх будзе на што жыць, бо, акрамя пасады ва ўрадавым дэпартаменце сацыяльнага забеспячэння, Альфонса Діес мае і свой бізнэс — PR-агенцтва.

 

Мір мірам, а скандалы па раскладзе

Напярэдадні вяселля здарыўся скандал: на вокладцы часопіса Interviu з’явіўся здымак Каэтаны топлес, зроблены 30 гадоў таму на Ібіцы. Герцагіні ў той момант было 55.

 

Вяселле

Дарэчы, усё думалі, што Герцагіня уедзе ў Севільскі сабор (дзе было вянчанне) верхам на кані, аднак нявеста ўвайшла ў сабор пад руку з жаніхом

Дарэчы, усё думалі, што Герцагіня уедзе ў Севільскі сабор (дзе было вянчанне) верхам на кані, аднак нявеста ўвайшла ў сабор пад руку з жаніхом

Цырымонія адбылася ў хатняй капліцы палаца герцагіні Палас-дэ-лас-Дуэньяс. Нявеста была ў паветраным ружовай сукенцы ў вінтажным стылі з шыфона і карункаў(руск. кружев), якія стварыў для яе дызайнерскі дуэт з Севіллі Victorio & Lucchino. Яны ж ўпрыгожылі капліцу пяшчотнымі белымі і ружовымі кветкамі.

Пасля вянчання маладыя выйшлі да ўваходу палаца, дзе іх авацыямі сустракалі жыхары Севіллі. На вяселле Каэтаны былі запрошаныя толькі самыя блізкія — каля 50 чалавек. Маладыя ліха адплясвалі фламенко. Не абышлося і без традыцыйнага кідка вясельнага букета. Праўда, ён атрымаўся маладой толькі з трэцяй спробы.

Дарэчы, Каэтана дэ Альба з’яўляецца адзіным чалавекам на Зямлі, хто мае права ўехаць верхам у Севільскі сабор. І так як яна выдатная наезніца і да гэтага часу штотыдзень здзяйсняе конныя прагулкі, многія думалі, што яна скарыстаецца сваім правам. Але нявеста ўвайшла ў сабор пад руку з жаніхом.

Паводле kp.by