Хэлоўін: гісторыя, традыцыі свята + як зрабіць гарбуз

У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада у вялікай колькасці краін святкуецца Хэлоўін. Хэлоўін — адно з самых старажытных святаў у свеце, яго гісторыя налічвае тысячагоддзя. У гэтым свяце дзищным чынам перапляліся розныя культуры, традыцыі і абрады.

Традыцыі

Першапачаткова гэта было кельсцкае свята. Легенды кельтаў распавядаюць, што ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада друіды – духі жывой прыроды збіраюцца ў дубовых гаях на халмах. Палілі там вогнішчы і прыносілі злым духам ахвяры, каб зрабіць іх дабрэйшымі. Ранкам друіды дарылі людзям вугельчыкі ад вогнішчаў, каб тыя распальвалі іх дома. Гэты агонь аберагаў хаты ад нечысці.

Пераабрананне ў розныя касцюмы – адна з традыцый свята. Guising – так гэта называецца.

Абавязковы атрыбут Хэлоўіна — абрад «Trik or trak» («паскудства (руск. пакость) або падарунак»). Дзеці ходзяць па хатах з крыкамі: «Treat or trick!» — «Частуй, а то пашкадуеш!».

Ладзяць «яблычныя» спаборніцтва: яблыкі кідаюць у ваду і выцягваюць іх зубамі! Пры гэтым рукі счапляюцца за спіной, каб яны выпадкова не дапамаглі свайму гаспадару.

Калі вельмі хочацца ўбачыць ведзьму, апоўначы выйдзіце на вуліцу, апрануўшыся шыварат-навыварат, і прайдзеце задам наперад.

Гаданні на Хэлоўін

Гаданне «на вогнішчы». Дзяўчына павінна кінуць у вогнішча два каштана — калі яны будуць гарэць побач, дзяўчыну чакае мір і згода з мілым, калі каштаны раскоцяцца — растанне немінуча.
Убачыць свайго будучага мужа дзяўчына магла, сеўшы перад люстэркам апоўначы з яблыкам у руцэ.
Самым дрэнным прадвесцем у гэты дзень лічыўся,падсвечнік, які ўпаў.  Значыць, «злыя духі хочуць пагасіць агонь у доме», — верылі кельты.
Кельты верылі, што ў ноч адкрываецца мяжа паміж светамі мёртвых і жывых, і цені памерлых у мінулым годзе наведваюць зямлю.

Легенда пра газбузы

Нейкі ірландскі каваль (руск. кузнец) па імені Джэк здолеў двойчы падмануць самога д’ябла і ўзяць з яго абяцанне адмовіцца ад замаху на душу Джэка, пазбавіўшыся такім чынам ад траплення пасля смерці ў пекла. Аднак, Джэк быў чалавек даволі кепскі: Джэк не змог трапіць пасля смерці ў рай, таму ён вымушаны бадзяцца па зямлі ў чаканні Суднага дня. Свой шлях Джэк асвятляе кавалачкам вугалю, хаваючы яго ад непагадзі ўнутры пусты гарбуза. Па-ангельску гарбуз са свечкай унутры так і завецца: Jack-o-Lantern, што азначае «ліхтар Джэка».

Як зрабіць гарбуз на Хэлоўін

Вам спатрэбяцца:
гарбуз
лыжка
ручка або маркер
востры нож
свечка

Крок 1

Трэба купіць або яшчэ лепш зрэзаць з уласнага агарода вялікі прыгожы гарбуз. Пажадана, каб ён быў як мага ярчэй: жоўты або памяранцавы (руск. оранжевый). Таксама зручна выкарыстоўваць гарбуз правільнай формы, тады малюнак на ім прасцей выразаць. Але можаце ўзяць і гарбуз мудрагелістай формы — калі пастарацца, то атрымаеце незвычайны эфект.

Крок 2

На гарбузу фламастэрам або ручкай пазначаем месца, дзе будзе зрэзаная крышка.

 

 

 

Крок 3

Далей малюем ўсё тым жа фламастэрам або ручкай смешны тварык. Тут ужо як спрацуе ваша фантазія, але памятайце, што занадта складаны малюнак складана выразаць і гарбуз можа атрымацца сапсаваным.

Крок 4

Вострым нажом зразаем верхавіну гарбуза па контурам, якія намалёвалі. На гэтым кроку лепш працаваць дарослым. Крышку зразаем акуратна, бо яна нам яшчэ спатрэбіцца.

 

Крок 5

Трэба лыжкай вынять як мага больш мякаці. Каб гэта зрабіць лёгка на першым этапе выбірайце добра паспелы гарбуз. Тады мякаць ўнутры яго лёгка адлучаецца, бо ўяўляе сабой кашу.

 

 

Крок 6

Кухонным нажом або канцылярскія нажом выразаць намаляваныя часткі тварыка. Каб тварыкі атрымаліся акуратнымі, стаўце нож пад вугом 90 градусаў да гарбузу.

 

 

Па матэрыялах greenhome.org.ua і yra.by