Шакіра атрымала імянную зорку на Алеі славы ў Галівудзе

Сваю імянную зорку Шакіра прысвяціла прыхільнікам.

Папулярная ў свеце калумбійская спявачка Шакіра атрымала ўласную імянную зорку на Алеі славы ў Галівудзе. Яна з’яўляецца выканаўцай такіх песень як Waka Waka і Whenever, Wherever.

Сваю зорку спявачка прысвяціла прыхільнікам

Калі Шакіры было 7 год, яна наведвала Алею славы. Тады маці сказала ёй, што аднойчы там будзе і яе зорка. Дзяўчынка не ўспрыняла словы маці сур’ёзна, а яны аказаліся прароцкімі.

Сваю зорку спявачка прысвяціла сваім прыхільнікам і іспанамоўнаму насельніцтву ЗША.

Узнагароды Шакіры

  • Прэмія «Грэмі» ў ЗША ( атрымала двойчы).
  • «Лацінская Грэмі» (7 разоў атрымлівала гэтую прэмію).
  • Чалавек года-2011
  • Медаль Міжнароднай арганізацыі працы за дапамогу лацінаамерыканскім дзецям з бедных сем’яў (2010).
  • Спявачка таксама з’яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ.

 

Дарэчы

У 2010 годзе Алея славы адзначыла сваё 50-годдзе. Ідэя яе стварэння з’явілася ў 1953 годзе. Першая зорка была ўманціравана ў тратуар 15 жніўня 1958 года. Яе ўладальнікам быў акцёр Прэстан Фостэр. Алея славы Галівуда размяшчаецца на паўночным усходзе Лос-Анджэлеса.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця алеі адбылася 23 лістапада 1960 год. У гэты час на бульвары налічвалася 1,5 тыс. зорак.

Зорка Шакіры стала 2454-й па ліку на бульвары…

 

Па матэрыялах ria.ru