Як адрэгаваў свет на паліндром і якое тлумачэнне дае нумералогія лічбе 1 і яе камбінацыям.
Рэакцыя на 11.11.11 і падзеі
У ЗША сеткі гатэляў прапанавалі зніжкі ўсім жадаючым правесці ў іх у гасцях 11 лістапада.
Уладальнікі шыкоўнай гасцініцы на Бярмудах прапануюць пастаяльцам зняць нумар класа «люкс» за 11 даляраў 11 цэнтаў, пры тым, што ў звычайны час задавальненне правесці там ноч абыхолўіцца ў 410 даляраў.
Егіпецкія ўлады вырашылі зачыніць 11 лістапада для наведванняў Вялікія піраміды, каб пазбегнуць правядзення рытуалаў ў дзень «шасці адзінак».
А ў Кітаі магічнаму дню 11.11.11 прысвяцілі самую вялікую 3D-карціну (50 метраў на 22,22 метра, плошчай 1111кв.метра). Яе ўжо паспелі запісаць у Кнігу рэкордаў Гінэса як самую вялікую 3D-карціну.
На нью-ёркскай Таймс Сквер адбудзецца парад 11 пар маладых, ды не простых. Тры пары будуць аднаполымі. Пачатак гэтака мерапрыемства – не цяжка здагадацца- у 11 раніцы па мясцовым часе.
У Барнауле (Алтайскі край) 11.11.11 разводзіцца пара, якая ажанілася 09.09.09. Муж і жонка пражылі разам два гады і вырашылі развесціся ў дату не менш сімвалічную, чым тая, калі яны пажаніліся.
У Магілёве на пятніцу 11. 11. 11 было пададзена 60 заяў на рэгістраванне шлюбу. Дата не толькі арыгінальная і асаблівая: еўрапейскія астролагі запэўніваюць пра спрыяльнасць гэтай даты для вяселля.
Нумаралогія
Лічба «адзін» апякуе (руск. покровительствует) славалюбівым, упэўненым у сваіх сілах людзям. Калі ў даце вяселля прысутнічае лічба «адзін», то яна будзе спрыяць кар’ернаму росту членаў сям’і, ажыццяўленню планаў.
У традыцыйнай кітайскай нумаралогіі адзінка з’яўляецца знакам незалежнасці і лідарства, што таксама можна аднесці да станоўчых аспектаў дадзенай даты. Аднак 1 – гэта таксама і сімвал адзіноцтва.
Дарэчы, калі скласці ўсе лічбы гэтага дня, у суме атрымліваецца 8. Васьмёрка ў фэн-шуі лічыцца магутным знакам росквіту!
А лічба 11.11.11 (2011/11/11 года) уключае працэсы трансфармацыі, структурных і сістэмных пераўтварэнняў на глыбінным узроўні (у тым ліку малекулярным, генетычным). Яно адкрывае ўсе дзверы ўнутры і звонку, каб прапусціць паток энергіі туды і назад. Даючы магчымасць планеце Зямля разам са сваёй сонечнай сістэмай прасунуцца бліжэй да цэнтра галактыкі, а чалавецтву стаць бліжэй да Творцы. У нашым выпадку лічба суадносіцца з сімвалічным знакам Вадалея, які ажыццяўляе прынцып свабоды і рэфармавання.
На 11. 11.11 трапляе якраз першы дзень поўні (руск.полнолуния ), гэта азначае, што кожныя вашы дзеянні будуць падмацаваныя магутнымі сіламі Месяца.
Варта адзначыць
Нумаралогія лічыцца ілжэнавукай, таму што б не казалі нумаролагі і астролагі, ў першую чаргу, трэба верыць у свае сілы і любіць блізкіх людзей такімі, якія яны ёсць, надаваць увагу ім, дзяліцца пяшчотай і крочыць па жыцці з аптымізмам і добрым настроем – тады ўсё будзе добра ў любы дзень года.
З выкарыстоўваннем матэрыялаў korrespondent.net, chinadaily.com, numerology.astrostar.ru, cosmopapin.ru