Рамяство з Магілёўшчыны патрапіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА

Беларускі бок рыхтуе да ўключэння ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА унікальную традыцыю валяння з воўны валёнак і шапак.

Дрыбінское рамяство шапавальства зацікавіла экспертаў ЮНЭСКА, разам з асаблівай тэрміналогіяй майстроў-шапавалаў, піша БЕЛТА.

Рашэнне па ўнясенню аб’екта будзе абмеркавана на сесіі Генасамблеі ЮНЭСКА, якая распачалася ў Парыжы, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.

Да гэтага часу, толькі адзін узор нематэрыяльнай культурнай спадчынны беларусаў прызналі каштоўнасцю сусветнага маштабу. У кастрычніку 2009 года ў спіс ЮНЭСКА патрапіў абрад «Калядныя цары» з вёскі Семежава Копыльскага раёна.