У Беларусі пройдуць міжнародныя гонкі за птушкамі

У дзевяты раз «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заклікае аматараў птушак узяць удзел у чэмпіянаце па спартовай арніталогіі. Спаботніцтва пройдуць  8 верасня.

У Беларусі 8 верасня ужо дзевяты раз пройдуць спаборніцтвы па бёрдынгу, піша сайт generation.by. Штогод на чэмпіянат у Беларусь прыязджаюць замежныя госці: са Швецыі, Літвы, Фінляндыі і дарэчы вельмі часта займаюць прызавыя месцы. Летась на чэмпіянаце пераможца, фінска-беларуская каманда «Lintu», зафіксавала 115 відаў птушак (з 321 зарэгістраванага).

Для таго каб паўдзельнічаць у спаболніцтве трэба…

У 2012 годзе спаборніцтвы адбудуцца 8 верасня і будуць доўжыцца 12 гадзін (з 06:00 да 18:00). Запрашаюцца да ўдзелу каманды ў складзе з чатырох чалавек, у камандзе дазваляецца мець прынамсі двух непаўнагадовых удзельнікаў.

Тэрыторыю назірання ўдзельнікі абіраюць самі, але мусяць прыйсці на кропку фінішу, якую абіраюць таксама самастойна, не пазней за 18:00.

Каб прыняць удзел у гонцы за птушкамі неабходна даслаць назву каманды, яе склад, колькасць і дакладны ўзрост удзельнікаў, месца старту і нумар тэлефону для сувязі з камандай на і-мэйлы: Harrier@tut.by ды levy@ptushki.org. Поўныя правілы спаборніцтваў можна знайсці на сайце birdwatch.by.

Што такое спатрыўная арніталогія?

Бёрдынг, альбо спартовая арніталогія — назіраннне за птушкамі і іх фіксаванне. Гэтаму спартоваму накірунку ўжо некалькі стагодзяў, а з’явіўся ён ўпершыню ў Брытаніі, праўда там бёрдынг лічыўся заняткам выключна арыстакратаў. Але пасля Другой Сусветнай вайны захапленне птушкамі перадалося масам ды распаўсюдзілася на астатнія краіны Еўропы.