У Мсціславе 16-17 ліпеня адбыўся фестываль сярэднявечный культуры

Мсціслаўскі фэст-2011 падзяліў горад на дзьве, вельмі розныя, часткі. Галоўнай пляцоўкай сярэднявечнага свята стала Замкавая гара. Амаль ні чым не адметным, святочным жыццём жылі цэнтральныя вуліцы старажытнага Мсціслава.

Рыцары з 41 клуба ператварылі Замкаваю гару ў сяреднявечны гарадок. Шатровы лагер прыняў больш за 400 ўдзельнікаў з Беларусі і Расіі. Побач размясцілася рысталішча — пляцоўка, дзе праходілі рыцарскія турніры.

Фотарэпартаж з фэсту ў Мсціславе

 

Упершыню на фэсце адбыліся турніры коннікаў. Кульмінацыяй вайсковай праграмы сталі бугурты – турніры, дзе падзяліўшыся на дзьве каманды, рыцары змагаюцца да апошняга стаячага на нагах ваяра.

Музыкальнае суправаджэнне

Некалькі гутроў прыехалі з Менска і Гомеля. Гукі беларускай дуды, лютні ды жалейкі дадалі сярэднявечнага каларыту. Майстар-класы па танцах правялі гурты «Яварына» і «Фламея».

Хэдлайнерам фестывалю стаў гурт «Стары Ольса». Музыкі далі гадзінны канцэрт на Замкавай гары.

Уначы гасцей фэсту чакала фаер-шоў.

Чым жыў горад

У астатніх частках горада напрацягу двух дзён святкаванні прайшлі амаль без дэманстрацыі сваёй сярэднявечнай прыналежнасці. Праўда, ўпершыню для экскурсій адчынілі вежы ды скляпенні касцёла Кармелітаў. Таксама ў праграме былі кірмашы і не толькі народных вырабаў, выступы фальклорных калектываў, шырокі гандаль харчамі ды напоямі.

Не ўпершыню

Рыцарскі фэст адбыўся ў Мсціславе ўжо 4 год запар. Падаецца, што наступнага, юбілейнага фэсту, аматары культуры Сярэднявечча ўжо чакаюць. Ну а сам фэст, на нашу думку, чакае новых ідэй.