Міжнародная выстава катоў пройдзе ў Магілёве ў выходныя

Самыя экзатычныя пароды будуць прадстаўлены 23 і 24 ліпеня ў СК «Алімпіец». На выставе таксама можна набыць кацяня.

Больш за 100 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны возьмуць удзел ў міжнароднай выставе, арганізаванай магілёўскім клубам аматараў котак «Філісія».

Эксперты абяруць лепшых прадстаўнікоў парод.

Гледачоў чакае шоў катоў розных афарбовак. Зацікаўленыя змогуць набыць кацяня.

Выстава працуе

У суботу, 23 ліпеня і ў нядзелю, 24 ліпеняз 10:00 да 15:00.

Уваходны квіток каштуе: 4 000 (дарослым) і 2 000 (дзецям).

Выстава праходзіць

У спартовым комплексе «Алімпіец» па адрасе: вуліца 30 год Перамогі, д.1А (тэлефоны: 24-21-35, 24-72-36).

Дабрацца да СК «Алімпіец» можна аўтобусамі №№ 9, 18, 39 і 45 і маршруткамі №№ 12, 18, 24.