Па інфармацыю gorad.by звярнуўся да кіраўніка Магілёўскага штаба аэраклуба Дзмітрыя Церашонка.
Колькі каштуе задавальненне скокнуць з парашутам
170 тысяч беларускіх рублёў з вышыні 1000 метраў.
520 тысяч беларускіх рублёў з вышыні 3000 метраў.
Запісвацца на прыжок трэба загадзя, калі набіраецца група — вырашаецца дата.
Аплочваецца скачок у касе аэраклуба.
Якія абмежаванні ёсць для аматараў вострых адчуванняў
Першае, што можа стаць перашкодай – гэта здароўе, узрост, вага і рост.
Перад прыжком агляд на месцы праводзіць медсястра.
Пажадана яшчэ мець страхоўку.
Калі пачынаецца сезон і колькі доўжыцца інструктаж
Усё залежыць ад надвор’я. Часцей за ўсё пачатак – канец вясны, канец – пачатак кастрычніка. Перад скокам трэба прайсці трохгадзінны інструктаж.
Калі ёсць жаданне — можна прыгаць з інструктарам.
Ці можна прафесійна займацца парашутным спортам у Магілёве?
Можна, з 15-ці год. Набіраецца бюджэтная група з 20 чалавек, але для гэтага трэба прайсці медыыцынскую камісію.
Колькі важыць заплечнік
Поўны заплечнік важыць каля 24 кілаграмаў. Яго складваюць прафесіяналы. У ім 2 парашуты. Адзін з іх адкрываецца аўтаматычнана.
Які адсотак нераскрывальных парашутаў?
Усе парашуты раскрыліся ў гэтым і папярэдніх гадах.
Даведка:
Магілёўскі аэраклуб знаходзіцца ў Новым Пашкава.
Да аэраклуба ходзяць маршруткі №8 і №43.
Можна дабрацца на аўтобусах №4 або №30 да вуліцы Чырвоназорнай (руск. Краснозвёздной), а пасля прайсці пешшу ўздоўж трасы да клуба.
Тэлефон аэраклуба: (0222) 28-98-04.