Музыка, у якой бачыцца прыхаваны зварот да нашага падсвядомага…

Легендарнае этна-трыа «Троіца» прывезла ў Магілёў свой новы альбом «Зімачка». Прэзінтацыя адбылася 15 верасня  на вялікай сцэне Драмтэатра.

Іван Кірчук, Юрый Паўлоўскі і Юрый Дзьмітрыеў прэзентавалі гараджанам новы альбом «Зімачка». Шосты па ліку альбом быў запісаны ў Варшаве, на студыі вядомага гукарэжысёра Томаша Рагулі.

 

Падрыхтоўка альбома

Праца над альбомам вялася некалькі гадоў, з іх – 5 тыдняў — ўласна на студыі. Падчас запісу было выкарыстана больш за 100 музычных інструментаў: ад родных акарын з жалейкамі — да экзатычных дарабака і уду. Да прывычнай  Кірчуку ролю чалавека-аркестра на гэты раз далучыліся і Дзьмітрыеў з Паўлоўскім. Сам Іван Кірчук у «Зімачцы» гучыць яшчэ і пяццю рознымі галасамі.

 

Што ўяўляе з сябе альбом і асобныя кампазіцыі

Максімальна набліжаная да канцэртнага варыянту, «Зімачка» гучыць асабліва. Зрабіўшы кампазіцыі значна даўжэйшымі ад звыклага, музыкі дазволілі выйсці на першы план інструментам. У выніку: жартаўлівая «Козачка», альбо лірычная «Казачэ» – гэта сотні чароўных гукаў, што гарманічна і абсалютна самастойна існуюць у архаічнай прасторы старажытных беларускіх напеваў.

Альбом хоць і складаецца з 9 асобных трэкаў, але ж падзяленне падаецца ўмоўным. Агульны настрой медытацыі, проста і натуральна пераходзіць з кампазіцыі ў кампазіцыю. Тут ёсць усё: якасць і густ, прыгажосць і энэргетыка. Музыка, у якой бачыцца прыхаваны  зварот да нашага падсвядомага.

 

Альбом, які прыйшоўся даспадобы

«Зімачка» ўбачыла святло ў красавіку, і ўжо паспела назвацца айчыннымі музычнымі экспертамі лепшым беларускім альбомам .  У Кірчука і кампаніі, і сапраўды, атрымалася музыка, якую хочацца слухаць і пераслухваць…

 

Нарэшце даехалі

Аб’ехаўшы з выступамі мусіць увесь свет, «Троіца» не была ў Магілёве 12 гадоў. Апошняя спроба прыехаць — няўдалы ўдзел у фэсце «Родавадар» два гады таму. Канцэрт адмяніўся. І вось, нарэшче, магілёўцы саспелі. Пляцоўка вялікай сцэны Драмтэатра была запоўнена амаль цалкам. Гадзінны вступ прывёў магілёўцаў у поўны экстаз. Пасля выступу «на біс» Кірчук яшчэ доўга раздаваў афтографы.

Відэа з канцэрта

Этна-трыо «Троіца». Канцэрт у Магілёве. Частка 1
Этна-трыо «Троіца». Канцэрт у Магілёве. Частка 2
Этна-трыо «Троіца». Канцэрт у Магілёве. Частка 3
Этна-трыо «Троіца». Канцэрт у Магілёве. Частка 4
Этна-трыо «Троіца». Канцэрт у Магілёве. Частка 5
Этна-трыо «Троіца». Канцэрт у Магілёве. Частка 6
Этна-трыо «Троіца». Канцэрт у Магілёве. Частка 7
Этна-трыо «Троіца». Канцэрт у Магілёве. Частка 8

 

На канцэрце пабываў Gorad.by: