Апошні раз песні рок-гурта J:Mors гучалі ў нашым горадзе ў 2010 годзе.
Недахопу ў гледачах на канцэрце у межах фестывалю «Залаты шлягер-2011» 4 кастрычніка не было: зала была запоўнена поўнасцю.
Глядзець фотарэпартаж з канцэрта
Дарэчы, квіткоў на J:Mors знайсці нельга было ўжо за пару дзён да канцэрта. За «электрычнай падзарадкай» прыйшлі людзі рознага веку. Даволі шмат людзей сярэдняга ўзросту прытопалі на канцэрт, пляскалі ў далоні і падпявалі.
Моладзь жа не абышлася толькі воплескамі і заняла праходы, адбіваючы рытм песень рукамі, нагамі і астатнімі часткамі цела.
Выступоўцы, сцэна, атмасфера, ці Без святла на 1 хвіліну
Апрануты музыкі былі ў сімвалічныя камбенізоны электрыкаў. Разыначкай (руск. изюминкой) канцэрта стала адключэнне электрычнасці ў залі. Гэты трук «Морсаў» пракатвае на кожным канцэрце тура «Электрыфікацыя ўсёй краіны».
Без святла зала знаходзілася ўсяго 1 хвіліну, якая захавала каля 400 кілават. Уладзімір Пугач (саліст J:Mors) выступіў у гэтую хвіліну ў якасці свата: заклікаў гледачоў знаёміцца між сабой і выразіў, спадзеў, што добра было б, калі некалькі сем’яў стварылася, дзякуючы канцэрту. Ну што ж, змрок – сябра моладзі.
Што прагучала
Каля двух гадзін музыкі адыгралі незабытыя старыя і новыя песні. Потым яшчэ раз выйшлі на біс, праспявалі дзве песні і сышлі за кусісы канчаткова. А «вислоухие принцессы» ды прынцы «босиком по мостовой» разышліся па «100 дарогах» на розныя «адлегласці», аднак засталіся з любімым гуртом «Вместе навсегда»…
Фрагменты концерта J:Мopc в Могилёве by Goradby