У магілёўскітм начным клубе Cuba 23 кастрычніка а 17:00 адбудзецца канцэрт магілёўскага гурта NEVMA разам з гуртом Noname.

Кошт квітоў:
Папярэдні продаж – 20 000 беларускіх рублёў.
У дзень канцэрта – 30 000 беларускіх рублёў.
Дрэс-код… у знак салідарнасці?
Гэта будзе мілітары-канцэрт. Па жаданню можна апрануць вайсковую форму (толькі не міліцэйскую), вайсковыя атрыбуты і г.д.
Калі зусім лянота або вы супраць вайсковай тэмы можна прыходзіць у чым заўгодна! Дрэс-код добраахвотны.
Тых, хто прыйдзе ў форме, чакае бонус. Вайсковая тэма блізкая для гурта, бо барабаншчыка гурта забіраюць у войска…
Даведка
Гурт NEVMA нарадзіўся ў 2005 годзе.
Атрымаў лаўрэацтва на фестывале «Другі эшалон-2006» у Магілёве і адзін з галоўных прызоў на «Басовішчы-2006».
У 2009 выйшаў дэбютный альбом «Стихия слёз», а ў 2010 – сінгл «Задаволены».