Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! адбудзецца ў Магілёве

Ён пройдзе 3 лістапада у канферэнц-зале гасцініцы «Магілёў». Колькасць удзельнікаў – да 50 чалавек.

Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi AD.NAK! запрашае усіх рэкламістаў, якія працуюць у Магілеве ці Магілёўскай вобласці, узяць удзел у праграме семінараў і прэзентацый, прысвечанай вынікам сёлетняга Фестывалю і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі.

Асноўная мэта – заахвоціць прадстаўнікоў рэкламнага бізнэсу Магілёўскай вобласці да ўдзелу ў Фестывалі.

А таксама — звярнуць увагу рэкламістаў на тое, што рэклама на беларускай мове можа быць цікавай, крэатыўнай і сучаснай.

 

Хто можа паўдзельнічаць

Мерапрыемства разлічанае на спецыялістаў у галіне медыяў і камунікацыі, прадстаўнікоў рэкламных агенцтваў, дызайн-студый, СМІ, аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў.

Для ўдзелу трэба звязацца з прадстаўнікамі і арганізатарамі мерапрыемства.

 

Кантакты

Усе пытанні наконт удзелу можна дасылаць прадстаўніку аргкамітэту Фестывалю па Магілёўскай вобласці Зміцеру Антончыку (тэл: +375 29 102-6870, е-mail: adnak@marketing.by). альбо кіраўніку праекту Marketing.by Сяргею Скараходу (тэл.: +375 29 755-1434, 177-0121, 25 978-9787, e-mail: ss@marketing.by).

 

Дзе і калі адбудзецца

Праграма адбудзецца 3 лістапада у канферэнц-зале гасцініцы «Магілёў» па адрасе пр-т Міра, 6. Колькасць удзельнікаў – да 50 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ.

 

ПРАГРАМА:

13.00-14.00 Прэзентацыя Фестывалю AD.NAK! і прагляд работ пераможцаў.

14.00-15.00 Майстар-клас «Сучасныя трэнды і тэхналогіі пабудавання каммунікацыі ў рэкламе і маркетынгу». Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM.

15.00-15.15 Кава-брэйк

15.15-16.15 Прэзентацыя лепшых рэкламных работ – пераможцаў найвядомейшых сусветных фестываляў 2011 года. Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекта Marketing.by.

16.15-17.00 Прэзентацыя брэнда і ўнікальных праектаў кампаніі «Будзьма беларусамі! » (працягласць – 40 хвілін). Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

17.00–18.00 Келіх шампанскага, нефармальныя зносіны.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Фестывалю.