У Магілёве 4 лістапада — адкрыццё art-праэкта «Другая сцэна» (КАНЦЭРТ АДМЕНЕНЫ)

У акустычным канцэрце павінны былі прыняць удзел  AKUTE, NEVMA, БЕЗ.НОТ, АВАНГАРДШКОЛА, КАЛАЧИКОМ РЯДОМ і другія.

Аrt-праэкт «ДРУГАЯ СЦЭНА» у акустыцы павінен быў адбыцца 4 лістапада.

Удзел у канцэрце павінны былі прыняць:

AKUTE, NEVMA, БЕЗ.НОТ, GURReactive, НЕАВСТРАЛИЯ, ОЛЯ ГОНАКОВА, СЕРДЦЕ ДУРАКА, АВАНГАРДШКОЛА, КАЛАЧИКОМ РЯДОМ, ОБАЯНИЕ НЕВОВЛЕЧЕННОСТИ.

Квіткі

Як стала вядома 3 лістапада, у касах тэатра продаж квіткоў быў замарожаны. Як патлумачылі супрацоўнікі тэатра, канцэрт «адменены па тэхнічных прычынах». Набытыя квіткі можна здаць у касу.

Некалькі слоў пра адмену

На ўваходзе ў лялечны тэатр 3 лістапада gorad.by сустрэўся з некоторымі магчымымі ўдзельнікамі канцэрта.

Цімафей Яравікоў (гурт «Сердце дурака») адзначыў, што прычыны адмены канцэрта яму не зразумелыя і выказаў шкадаванні: бо такім саставам магілёўскія лепшыя гурты не збіраліся даўно.

— Канцэрт быў вельмі на руку як арганізатарам, так і гледачам, і тэатру, — зазначыў ён.

Кірыл Смышляеў («Авангрардшкола») адзначыў, што даведаўся аб адмене канцэрта таксама 3 лістапада, калі прыйшоў у тэатр дзеля ўдакладнення арганізацыйных пытанняў…