Як можна арганізаваць канікулы для школьніка ў Магілёве (+ погляд псіхолага)

Варыянтаў правядзення дзіцячых вакацый насамрэч шмат. І не трэба забываць, што ад таго, як дзіця правядзе вакацыі, будзе залежаць яго працаздольнасць на працягу наступнай чвэрці.

«Як я правёў восеньскія канікулы» — такая тэма сачынення ёсць у школьнай праграме любога класа. І ад таго, як дзіця правядзе вакацыі, будзе залежаць яго працаздольнасць на працягу наступнай чвэрці.

У Беларусі восеньскія канікулы-2011 пройдуць с 29 кастрычніка па 7 лістападка.

Да гэтай святочнай для кожнага школьніка даты gorad.by падрыхтаваў варыянты правядзення вакацый. Кожны з іх каментуе педагог-псіхолаг Марына Атрошанка.

Варыянт 1. Адпачынак з класам

Можна адправіць дзяцей на адпачынак ўсім класам (ці групай аднакласнікаў). Ваша дзіця будзе пад наглядам педагога, а задача бацькоў — толькі абраць кірунак.

Каментар псіхолага

У дзяцей ёсць шанец пабываць разам у нестандартнай абстаноўцы, а значыць пасябраваць. Аднак маецца і адваротны бок медалю: дзеці ў большасці выпадкаў мала праводзяць часу з бацькамі, адпраўляючы дзіця ў падарожжа з класам, вы губляеце яшчэ адну магчымасць правесці час разам. Як варыянт, можна паехаць сям’ёй куды-небудзь яна экскурсію або на адпачынак.

 

Вырыянт 2. Як успамін пра лета:  у дзяцячы лагер

Ёсць некалькі відаў лагераў на асенні перыяд. Там з імі будуць займацца настаўнікі розных спецыяльнасцяў, якія правядуць з імі майстар-класы, гульні, спаборніцтвы і дзіця адпачне ад вучобы.

1) Прышкольныя лагеры з дзённым знаходжаннем. Кошт знаходжання там вагаецца ў раёне 10 тысяч у тыдзень. Аднак, разлічвайце яшчэ на тое, што за наведванне кінатэатраў, музеяў і г.д. плаціцца асобна. Дзіця там будзе накормлена, дагледжана, і недалёка ад дома.

2) Лагер з кругласутачным знаходжаннем. Напрыклад, дзіцячы лагер «Зубрёнок» запрашае дзяцей правесці вакацыі. Кошт тут значна вышэй, чым кошт знаходжання ў школьным лагеры — каля 1 мільёна рублёў. Аднак, гэты лагер лічыцца адным з лепшых у Беларусі. Там адпачываюць не толькі дзеці-беларусы, але і дзеці-замежнікі.

Каментар псіхолага

Дзіцячыя лагеры пазбаўляюць бацькоў ад праблемы: куды падзець дзяцей на цэлы тыдзень. Акрамя гэтага, дзеці змогуць завесці новыя знаёмствы, абзавесціся сябрамі і атрымаць свежыя ўражанні.

Аднак, тут ізноў жа магчымая праблема дэфіцыту зносін дзіцяці і бацькоў як і ў варыянце: паездка дзіцяці з класам.

 

Варыянт 3. Непахісна і актуальна: бабуля і дзядуля

Калі ўсё бакі — вы, дзіцё і бабуля з дзядулем – згодныя — не варта перашкаджаць.

Каментар псіхолага

Пабачыць бабулю і дзядулю і пагасцяваць у іх гэта нядрэнна: змена становішча, сваякі, якія ахутаюць пяшчотай і любоўю. Але як дзіця можа правесці час з бабуляй і дзядулем? Тут, вядома, усё індывідуальна, але ў большасці выпадкаў — гэта прагляд тэлевізара і іншыя віды пасіўнай дзейнасці. А адзін з залогаў добрага адпачынку — гэта актыўная дзейнасць.

Калі вы адпраўляеце дзіцяці да сваіх бацькоў, загадзя паклапаціцеся пра тое, каб дзіця не проста сядзеў дома з бабуляй і дзядулем.

 

Калі вашае дзіця не адправілася гацяваць нікуды і засталася пад бокам…

…адпраўляемся ў падарожжа … па роднаму гораду.

На канікулах у Магілёве — велізарная колькасць месцаў куды можна схадзіць з дзіцём.

Месца першае: лялечны тэатар заўсёды чакае гледачоў.

Далей: кінатэатр «Ветразь» на час восеньскіх вакацый прапануе вялікую дзіцячую праграму на густ любых бацькоў і дзяцей. Пачатак усіх сеансаў у 12:00:

Дата

Мерапрыемства

29 кастрычніка

Кінавіктарына «По страницам любимых сказок»,

Мастацкі фільм «Лавка чудес»

30 кастрычніка

Кінавандроўка «Мир природы»,

Мультфільм «Рио»

31 кастрычніка

Праграма «О братьях наших менших»,

Мастацкі фільм «Путешествие к центру земли»

1 лістапада

Конкурс загадак «Отгадай-ка!»,

Мастфільм «Плутишки»

2 лістапада

Кінаэкскурсія «В стране этикета»,

Мультфільм «Дон Киход»

3 лістапада

Кінапраграма «Путешествие по зоопарку»,

Мультфільм «Нико: путь к звёздам»

4 лістапада

Кінапазнайка «Свефор Светофорович»,

Мультфильм «Кунфу Панда 2»

 

5 лістапада

Кінаывандроўка «Волшебная поляна»,

Мастфільм «Котёнок»

 

6 лістапада

Кінапазнайка «Опасные игры»,

Мультфільм «Импти – суперстар»

7 лістапада

Кіналекторый «В здоровом теле – здоровый дух»,

Мультфільм «В поисках Немо»

 

Таксама ў Магілёве

• На Святое возера прыляцелі лебедзі. Наўрад ці ваш хлопчык ці дзяўчынка адмовяцца паглядзець на гэтых цудоўных птушак.

• Працягвае сваю працу парк атракцыёнаў. Зараз там як раз сезон зніжак.

• Заасад таксама адкрыты для наведванняў.

• А ў конным манежы праходзяць спаборніцтвы па коннаму спорту. Больш падрабязна аб спартыўных мерапрыемствах у горадзе — тут.

 

Свята сваімі рукамі

На вуліцы — залатая восень і грэх не скарыстацца гэтым. З рознакаляровага лісця, жалудоў, каштанаў можна збудаваць разнастайныя вырабы. Ды і ў школе напэўна будзе праводзіцца конкурс такіх вырабаў. Колькі радасці прынясе дзіцяці перамога ў конкурсе!

У нядзелю, 30 кастрычніка – Хэлоўін. Можна паклікаць сяброў дзіцяці і правесці ікасцюміраваную вечарынку. Не абавязкова глядзець на календарныя святы – іх можна прыдумаць самім!

Каментар псіхолага

Самае галоўнае для паўнавартаснага адпачынку — гэта змена дзейнасці і ўражанняў.

Увесь школьны год вашыя зносіны са сваім дзіцём па большай частцы былі на дзелавыя тэмы: што задалі, якія адзнакі? Так што вакацыі — выдатная магчымасць пагаварыць на іншыя тэмы: распавесці аб сваіх захапленнях у дзяцінстве і лепш даведацца пра інтарэсы сына ці дачкі, абмеркаваць сямейныя планы.

Пакуль вы знаходзіцеся на працы, давайце дзіцяці заданні — выгуляць сабаку, падмесці падлогу, пачытаць кнігу, нешта намяляваць…

 

Пасля вакацый дзеці павінны быць

• паздаравелымі

• адпачыўшымі маральна

• адпачыўшымі фізічна

За сваімі мітусьлівым патугамі зацвердзіцца на кар’ернай лесвіцы, мы можам забывацца на простыя сямейныя радасці: пазнаць свайго дзіцяці лепш, падараваць яму максімум увагі.

Неабходна помніць, што дзеці не разумеюць таго, што мы зарабляем грошы, ім проста патрэбны клопат, увага і ласка самых блізкіх і родных яму людзей.

Памятаеце — нішто не заменіць дзіцяці асабістых зносін, вы не проста бацькі, вы — сябры!