Творчая лабараторыя «Крытык» (журфак БДУ) гасцінна адчыняе электронную скрыню для прац маладых літаратараў – студэнтаў з усіх куткоў беларускіх ВНУ.
Арганізатары конкурса: творчая лабараторыя «Крытык», кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ, Інстытут журналістыкі БДУ.
Даслаць работы трэба да 1 снежня 2011 года. Конкурс пройдзе ў два туры.
1 тур
Падчас першага тура студэнты дасылаюць творы, наведваюць творчыя вечарыны майстроў слова, а журы ў складзе вядомых літаратараў вызначае фіналістаў у кожнай намінацыі.
2 тур
Падчас другога туру фіналісты атрымаюць літаратурныя заданні і бліжэй пазнаёмяцца адно з адным ды з арганізатарамі конкурсу.
Абвяшчэнне пераможцы
Нарэшце, фінальная імпрэза «Літаратурныя каляды на журфаку» дасць канкурсантам магчымасць пагутарыць з адукатарамі ў нефармальных умовах, а таксама даведацца, хто ўсе ж такі перамог.
Намінацыі
«Проза»
«Паэзія»
«Крытыка»
«Драматургія»
«Творы для дзяцей»
«Сцэнар»
Патрабаванні:
Гарнітура Times New Roman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі — 2 см.
Працы прадстаўляюцца на конкурс у электронным фармаце ў графічным рэдактары Wоrd.
На самай першай старонцы (можна зрабіць і ў асобным файле) удзельнік павінен пазначыць:
1. Імя і прозвішча
2. Намінацыю
3. Навучальную ўстанову, факультэт і спецыяльнасць
4. Узрост
5. Назву працы (ці ўсіх прац), якая дасылаецца на конкурс
6. Па жаданні можна размясціць кароткую біяграфію і фота.
Памеры тэкстаў (без прабелаў)
Не болей за:
«Проза» – 15 тысяч сімвалаў;
«Паэзія» – 3,5 тысяч сімвалаў;
«Крытыка» – 7 тысяч сімвалаў;
«Драматургія» – 10 тысяч сімвалаў (дадатковая ўмова намінацыі: будуць прынятыя толькі аднаактовыя п’есы).
Асаблівасці
Тэксты намінацыі «Творы для дзяцей» могуць быць прадстаўлены ў любым з азначаных жанраў; аб’ём тэксту вызначаецца жанрам і лімітуецца прыведзенымі вышэй лічбамі.
Намінацыя «Сцэнар» праводзіцца сумесна з часопісам «На экранах» і рэгулюецца асобным Палажэннем, якое рассылаецца канкурсантам пры заяўцы на адпаведную намінацыю.
Куды дасылаць творы
Творы можна высылаць на адрас brama_mar@tut.by