Група NAKA сыграе ў Магілёве

Гурт NAKA і Анастасія Шпакоўская зноў у Магілёве. Канцэрт гурта адбудзецца 3 снежня ў клубе CUBA.

 

NAKA і Магілёў

«NAKA і Шпакоўская былі ў Магілёве не аднойчы. Аднак, найбольш запоўніўся і быў самым цёплым выступ у ліпені 2009»- адзначае PR-мэнэджэр групы Дар’я Амельковіч.

Тады 3 ліпеня на Савецкай плошчы Анастасія Шпакоўская і NAKA прынялі ўдзел у канцэрце «Хваля пазітыва», у якім таксама ўдзельнічаў райсійскаяі група ДДТ.

3 ліпеня 2009 года на Савецкай плошчы Анастасія Шпакоўская і NAKA прынялі ўдзел у канцэрце «Хваля пазітыва»

3 ліпеня 2009 года на Савецкай плошчы Анастасія Шпакоўская і NAKA прынялі ўдзел у канцэрце «Хваля пазітыва»

«Гэта быў адзін з самых яскравых нашых выступаў. Больш за пяць тысяч чалавек на канцэрце, сам горад Магілёў, якому ўласцівая адмысловая атмасфера беларускай сталіцы року, і, безумоўна, знаёмства з гуртом ДДТ, адной з любімых мной каманд… Юрый Юльянавіч Шаўчук, на мой погляд, адзін з самых таленавитых паэтаў, з якім нам пашчасціла жыць у адзін час. І было вельмі прыемна, што яму спадабалася наша творчасць. Мабыць, для мяне выступ у Магілёве — адзін з самых яскравых момантаў нашай канцэртнай жыцця»– дзеліцца ўражаннямі пра Магілёў Анастасія Шпакоўская на старонках сайта сваёй групы.

 

Гісторыя групы

Гісторыя групы Naka пачалася ў 2004 годзе. Naka – так называў Анастасію Шпакоўскую ў дзяцінстве тата.

Адным майскім днём Насця Шпакоўская прыйшла з рэпетыцыі дадому, села за піяніна, і напісала 13 кампазіцый. Вядома, гэта быў не гатовы альбом, а ўсяго толькі песенны матэрыял, але Насця зразумела, што з гэтым тэрмінова нешта трэба рабіць. «Здавалася, што калі я не буду працаваць далей, у мяне кроў з вушэй пойдзе», — вось з гэтай фразы ўся гісторыя і закруцілася.

Праз месяц Насця знайшла ўжо першых аднадумцаў: спачатку клавішнік Антон Бароўскі «падсеў» на «класны» матэрыял, а пасля да дуэту далучыўся гітарыст Андрэй Папкоў, далей — больш. У выніку ў ліпені NAKA ўжо святкавала свой дзень нараджэння, і ў жніўні дала першы канцэрт у клубе «Графіці».

У снежні група дае канцэрт у «Бітлз-кафэ», і ў гэтым жа месяцы пасля выступу ў «Графіці» атрымлівае дыплом культавай ўстановы — «Адкрыццё года». Такім быў старт групы Naka.

 

Падтрымае NAKA «Не Австралия»

На разагрэве ў NAKA сыграе маладая магілёўская група «НЕ АВСТРАЛИЯ», якая была створана ў пачатку 2011 года.

У яе складзе 7 чалавек. Удзел гэтага гурта таксама планаваўся ў праекце «Другая сцэна», які пасля быў адменены.