Лепшая рэгі-група Беларусі дасць канцэрт у Магілёве

Вялікі трохгадзінны сольны канцэрт рэгі-групы «Адыс Абеба» чакае магіляўчан 18 снежня. Гэта першы канцэрт калектыва які адбудзецца ў Магілёве.

Гісторыя групы

«Адыс Абеба» — адна з лепшых рэгі-груп Беларусі. Яна выступае з 2002 года. Першапачаткова гэта быў гомельскі калектыў, аднак праз некалькі гадоў лідэр групы, саліст, аўтар слоў — Дзіма Іваноў пераехаў у Мінск. Да яго далучыліся музыкі сталічных груп «Хайле Тумс» і «Вірус Ліха» — і пачалася гісторыя новай «Адыс Абебы».

За плячыма музыкаў — канцэрты з легендамі расійскай рэгі-сцэны «Джа Дівіжн», «ВПР і Фестываль Усяго на Свеtе» і «Камітэт аховы цяпла», выступ на расійскім фестывалі «Пустыя пагоркі», шматлікія гастролі па Беларусі, Украіне і краінах Прыбалтыкі.