Дзе можна адзначыць міжнародны дзень студэнта ў Магілёве – пералік мерапрыемстваў
Штогод 17 лістапада святкуецца міжнародны дзень студэнта. Gorad.by даведаўся якія мерапрыемствы з гэтай нагоды падрыхтавалі ўніверсітэты і забаўляльныя ўстановы горада.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт
Да міжнароднага дня студэнтаў БРУ падрыхтаваў гульню клуба вясёлых і знаходлівых, якая пачнецца 16 лістпада а 16-ай гадзіне ў актавай залі ўніверсітэта. Спаборнічаць між сабою будуць каманды ад факультэтаў і архітэктурна-будаўнічага каледжа.
Квіткі на мерапрыемства можна бясплатно атрымаць ў прафкоме.
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання
У МДУХ 16 лістапада ў 16:00 пачнуцца ўнутрыўніверсітэцкі конкурс «Факультэт года». У інтэрнатах (руск. общежитиях) пройдзе КВЗ (руск. КВН) і адмысловыя (руск. специальные) канцэртныя праграмы.
Падрабязней аб мерапрыемствах можна даведацца ў прафкоме.
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А. Куляшова
У МДУ да дня студэнта пройдуць наступныя мерапрыемствы:
Дата |
Мерапрыемства |
Пачатак |
Месца |
Апісанне |
16 лістапада |
«Віват, студэнт!» |
14:15 |
Актавая зала вуч.к. №1 |
Уручэнне рэктарам універсітэта пасведчанняў іменным стыпендыятам, святочны шоў-канцэт |
18 лістапада |
«Інтэлектуальны марафон» |
18:00 |
Вуч.к. №2 |
Турнір інтэлектуальных гульняў |
18 лістапада |
«Стоп табак» |
12:20-12:45 |
Вучэбныя карпусы ўніверсітэта |
Акцыі да сусветнага дня непалення |
Начныя клубы горада на міжнародны дзень студэнта таксама не засталіся ў баку — там пройдуць тэматычныя вечарынкі.

Начны клуб «Метро
»
Вечарынка: «Дзень студэнта» з Dj MiKiS (г. Мінск)
Калі: 17 лістапада, з 20:00.
Квіткі: Папярэднія квіткі – 10 тыс. бел. рублёў.
Па папярэдніх заказах уваход вольны (+375297471777)

Начны клуб «Материк»
Вечарынка: «Общага DANCE» з Dj Snake, Dj M@x origin@l, Mc Rublev
Калі: 17 і 18 лістапада з 00:00
Квіткі: дзяўчыны -30 тыс., хлопцы — 35 тыс., уваход па спісах – 20 тыс., на ўвесь забаўляльны цэнтр – 50 тыс.

Начны клуб «CUBA»
Вечарынка: «Ноч на Кубе» з Dj SAF, Ivan Wronsky
Калі: 17 лістапада
Квіткі: —