Майстар-клас для магілёўцаў адбудзецца 29-30 лістапада ў абласным метадычным Цэнтры народнай творчасці.
Тэхнікай стварэння карцін на ткацкім станку і сакрэтамі вязання карункаў кручком падзеліцца сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Алена Саўчанка, паведамляе tv2.by.
Гэта апошняе сёлетняе мерапрыемства праекта «Чароўны куфар», які мае мэту захавання і развіцця традыцыйных відаў рамёстваў на Магілёўшчыне.
Дзе і калі
Двухдзённы семінар–практыкум пройдзе 29-30 лістапада ў абласным метадычным Цэнтры народнай творчасці (вуліца Першамайская, 10).
Запрашаюцца на яго выкладчыкі школ, кіраўнікі гурткоў устаноў культуры і ўсе зацікаўленыя. Пачатак у 10:00.