Чым можна пацешыць блізкіх і знаёмых у навагоднія і калядныя святы

Вы не вырашылі якія падарункі выбраць? Прапануем пералік рэчаў, якімі можна парадаваць блізкіх і знаёмых.

Па-першае, 2012 год — год Металічнага Дракона. Арыгінальна і сімвалічна будзе, калі падарунак будзе ўтрымліваць сімвал надыходзячага года.

Самы просты варыянт выбраць падарунак

Звычайна актуальныя тыя падарункі, якіх чакаюць. Таму самы просты, і ў той жа час складаны варыянт  выраць падарунак – гэта спытаць у атрымальніка, што  яму трэба. Аднак, шмат калі  людзі саромяцца адказваць на гэтае пытанне…

Што падарыць знаёмым, або Мінімум затрат

 

 

• Магніцікі

• Навагоднія маленькія сувеніры

У крамах можна знайсці вялікую колькасць магніцікаў і розных іншых сувеніраў з кім і з чым заўгодна: з драконамі, з дзедамі Марозамі, з ёлкамі або проста з віншаваннямі.

Можна дадаць да сувеніра або магніта яшчэ паштоўку або календарык.

Магніты каштуюць у межах 5 000-20 000 рублёў, сувеніры – ад 5 000.

 

Чым пацешыць дзіця

Даведацца, што хоча ваша дзіця проста – напішыце з ім разам ліст Дзеду Марозу. Фантазія ў дзяцей здольная  на многае. Калі фантазія вашага дзіцяці і вашы магчымасці не могуць  ісці побач, прапануем вам наступнае:

• Настольныя гульні

• Цацкі

• Кніжкі

• Дыск з камп’ютарнай гульнёй

• Капілку

• Жывёлу

Падарункі чужым дзецям павінны ўзгадняцца з іх бацькамі. Асабліва, калі вы хочаце падарыць жывую істоту.

 

Выбіраем падарункі начальніку, калеге

Нельга дарыць начальству, напрыклад, танныя напоі, залішне дарагія падарункі, любыя падарункавыя сертыфікаты, якія выглядаюць як альтэрнатыва наяўных грошаў.

Падарыце што-небудзь для кабінета: настольны ці насценны гадзіннік, прыгожую статуэтку ў стылі кабінета або нешта іншае.

 

Калегам можна падарыць:

• Асадку (руск. – ручка)

• Візітоўніцу

• Прэзент, звязаны са сферай дзейнасці калегі (выкладчыку можна падарыць дзённік настаўніка, праграмісту – дыванок пад мышку, журналісту – нататнік і г.д.).

 

Падарункі бабулі, дзядулі, свекру, цешчы

• Бальзам на травах, набор гарбаты

• Кубак (руск. чашка) з фотаздымкам ўнукаў

• Можна зрабіць альбом пад назвай «наша сям’я» з фотаздымкамі і апісаннем жыцця кожнага з продкаў і членаў сям’і

• Ручнік (руск. полотенце) з драконам

• Фартух. Яго можна падарыць і мужу

Кошты на гэтыя тавары вагаюцца ў межах 30 000 — 200 000 рублёў.

 

Падарункі каханым

 

Жанчыне

• Букет кветак

• Упрыгожванні

• Абанемент у салон прыгажосці, басейн, салярый

• Набор свечак, арматычных масел

 

 

Мужчыне

• Бутэльку дарагога алкагольнага напою

• Набор цыгар

• Макеты зброі

Таксама неблагім падарункам стане рамка з вашай агульнай фатаграфіяй, выпечаны вамі пірог або печыва, зробленая сваімі рукамі паштоўка.

 

Універсальныя падарункі

Елка

Штучны снег

Набор ёлачных упрыгожванняў

Падпіска на якое-небудзь выданне, якое чытае атрымальнік або на тэматычнае выданне, тэма якога цікавая адрасату, кнігі

Гадзіннік

Рукавіцы

Карціна

Флэшка

Аксэсуары для машыны

Запальнічка (руск.зажигалка)

Цукеркі, шакаладкі

Люстэрка

 

Як дарыць падарункі каханым так, каб гэта запомнілася

Прыгатуйце прыгожыя свечкі. Выкладзеце іх каля дома або кватэры сваёй пасіі ў выглядзе сэрца. У сярэдзіну пакладзеце свой ​​запакаваны падарунак. Запаліце ​​свечкі і пазваніце ў дзверы…

Купіце карціну з выявай таго месца ў горадзе, дзе вы ўпершыню пацалаваліся або пазнаёміліся (ці проста сфатаграфуйце гэтую мясціну).

 

Крыху этыкету

Вопратку і касметыку можна дарыць толькі сваякам або вельмі блізкім сябрам. І трэба быць упэўненым, што касметыка той ці іншай маркі не выкліча алергічнай рэакцыі, а вопратка апынецца якраз.

Пры выбары падарунка трэба думаць, наколькі будучы атрымальнік падарунку верыць у «забабоны» (руск.суеверия). Некаторыя могуць перастаць спаць, калі ім падарыць пусты кашалёк. Калі дорыце кашалёк, пакладзіце туды манетку.

Калі вы падарожнічалі, то вашыя блізкія могуць разлічваць атрымаць ад вас невялікія сувеніры з вандроўкі.

Цэннік абавязкова здымаецца з падарунка.

Калі вы дорыце бытавую тэхніку, трэба захаваць і чэк, і тэхнічны пашпарт.

Аднак падарыць можна не толькі нешта матэрыяльнае, але і духоўнае, напрыклад, подзвіг або рамантычны вечар, можна ўвогуле заняцца дабрачыннасцю.

 

І памятайце

Новы год – гэта, ў першую чаргу, выдатная магчымасць выказаць пачуцці і ўмацаваць адносіны.

Шчаслівага Новага года і Калядаў!