Вольны час

gorad.by, 09.04.2012
Галоўнай падзеяй вечара ўсё ж сталася прэзентацыя новага альбома нядаўніх уладальнікаў «Рок кароны» - гурта «Акute» Галоўнай падзеяй вечара ўсё ж сталася прэзентацыя новага альбома нядаўніх уладальнікаў «Рок кароны» - гурта «Акute»

Музычныя жарсці па «Не існаванню» ад «Аkute»

Магілёўскі клуб «Куба» 8 красавіка стаўся месцам канцэнтрацыі галоўных музычных чаканняў і спадзеваў. Улюбёнцы тутэйшай публікі «Аkute» прэзентавалі новы альбом «Не існуе».

Падтрымаць іх з Менску прыехалі пост-панкі «Петля Пристрастия», а таксама магілёўцы «John Doe».

Уражанні

Дзякуючы «John Doe» вечарыне быў зададзены правільны настрой. Падаецца, што публіка адзінадушна падтрымала ярлык «Адкрыццё 2011 года на беларускай рок-сцэне», які на гурт паспелі павесіць айчынныя знаўцы. «John Doe» народжаны яшчэ ў 2010 годзе, на аснове панкаў «Дети подземелья» і праекта «Грязь», у выніку стаўся нечым сярэднім. Хутка з'явіцца і першы альбом гурта, які, абяцае быць вельмі прыемным сюрпрызам: разумным, якасным і смелым.

Імкліва набіраючыя папулярнасць і выступаючыя збольшага за межамі краіны, «Петля Пристрастия» упершыню прыехала ў Магілёў. Мінчукі прывезлі прыгожы і разумны пост-панк. Выдатныя тэксты Іллі Чэрапко-Самахвалава акунаюць у свет знерваванага і стомлена-агрэсіўнага жыхара вялікага горада. Гурт ужо паспеў выпусціць два поўнафарматных альбома, якія па гучанню наводзяць на аналогію з лепшымі ўзорамі пост-панку і рускага року. Ты часам, не застаецца сумневаў, што «Петля Пристрастия» цалкам аўтарская музыка, хвалюючая сваёй магутнай энергетыкай.

Акute: нічога не існуе

Галоўнай падзеяй вечара ўсё ж сталася прэзентацыя новага альбома нядаўніх уладальнікаў «Рок кароны» - гурта «Акute».

Адыграўшы гадзінную праграму, навінку тутэйшыя ўлюбёнцы, чамусьці, толькі абазначылі. Жаданні публікі былі задаволеныя старымі хітамі. Такую пабудову выступу можна патлумачыць хіба як правакацыяй да актыўных дзеянняў: новы альбом выкладзены для вольнага спампавання ў інтэрнэце адразу на трох рэсурсах tuzin.fm, 34mag.net, ultra-music.com

Тым не менш, некалькі трэкаў з «Не існуе» публіка ў нядзелю ўсё ж пачула.

Больш роўны і менш эмацыйны - першая ўражанне ад новага альбому, у параўнанні з дэбютным «Дзевачкі і космас». Самі музыкі акрэсліваюць навінку як «dead space» - «мёртвы космас». Звыклыя ўжо развагі пра галоўныя тэмы тут больш ўдумлівыя і змрочныя. Альбом вельмі роўны, канцэптуальны, прыводзіць да высновы, што ні смерці ні жыцця, насамрэч не існуе.

«Akute» спрабуюць эксперыментаваць з гучаннем. Па словах вакаліста гурта Стаса Мытніка, гэта імкненне да мінімалізму, у новай рабоце прыбраныя лішнія інструменты, хочацца дасягнуць максімальнай  эмацыйнасці мінімальнымі музычнымі сродкамі.

У нечым альбом атрымаўся нечаканым нават для саміх «Akute». Гэта вынік супрацы з гукарэжысёрам Яўгенам Сухавеем, якому музыкі перадалі ўвесь матэрыял на міксаванне, дазволіўшы поўную свабоду дзеянняў. У выніку, ён не толькі зрабіў звядзенне, але і выступіў у ролі саўндпрадзюсара дыска.

Аб імкненнях да мінімалізму і не толькі gorad.by распавёў вакаліст «Аkute» Стас Мытнік:

 

«Аkute» у Магілёве, 8 красавіка

версия для печати
Система Orphus

Обсуждение новости

Каталог TUT.BY Rating All.BY Яндекс.Метрика