Фіналістка конкурса «Міс Беларусь-2012» распавяла gorad.by пра тое, чаму прыйшла на адборачны кастынг, чым пакарыла журы, што было самым складаным ў конкурсе і якой павінна быць Міс Беларусь.
Дар’і Любінінай 18 год, яна вучыцца ў Беларуска-Расійскім універсітэце і ў будучым стане інжэнерам па інфармацыйным тэхналогіям. Удзел ў конкурсе прыгажосці не быў спантанным рашэннем: за плячыма дзяўчыны – удзел ва ўніверсітэцкім конкурсе «Міс Вясна» (Дар’я вучылася тады ў 10 класе ліцэя БРУ і стала віцэ-міс).
На момант кастынгу «Міс Беларусь-2012» дзяўчыне было 18 год і яна сумнявалася: ісці на кастынг ці не? І літаральна за дзень да кастынга вырашыла -«Ісці».і ў выніку прайшла ўсе адборачныя туры і ўдзельнічала ў фінале рэспубліканскага конкурса «Міс Беларусь-2012».
Дар’я Любініна адказала на пытанні gorad.by
Як думаеш, чым скарыла журы на адборачных турах?
— Магчыма, усмешкай, якая суправаджала мяне на працягу ўсіх кастынгаў. І, вядома, члены журы не пакідалі без увагі нашы асобы, постаці і паходкі.
Як ставіліся блізкія да ўдзелу?
— Станоўча. Былі вельмі рады за мяне і падтрымлівалі ўвесь час, галасавалі за мяне.
Што найбольш запомнілася і што было самым складаным?
— Адным з выпрабаванняў была фотасесія. Ва ўсіх дзяўчат былі розныя вобразы: гламурная «фіфачка», студэнтка, бібліятэкар і іншыя. Мне дастаўся адзін з самых складаных і цікавых вобразаў. Я павінна была паказаць дзяўчыну, якая губляе садавіну ў краме.
Складанасць заключалася ў тым, што садавіна была не пластмасавая, а сапраўдная, і таму яна страчвала прэзентабельны выгляд праз невялікую колькасць дубляў. Фотасесія была досыць цікавай і людзям з боку. Вакол здымачнай пляцоўкі нават сабраліся мінакі.
Што даў табе конкурс? Хацела б яшчэ раз паўдзельнічаць?
— Я з дзяцінства займалася ў мадэльнай школе і навыкі работы на камеру, на подыуме ў мяне ёсць, аднак, дзякуючы конкурсу, я ўзбагаціла свой досвед, адчула дарослую канкурэнцыю, з’явілася больш упэўненасці ў сабе, новыя знаёмыя, шмат уражанняў.
Падчас фотасесіі ў межах выпрабаванняў на конкурсе, Дар’і дастаўся адзін з самых складаных і цікавых вобразаў: «Я павінна была паказаць дзяўчыну, якая губляе садавіну ў краме», — адзначыла дзяўчына
Правілы дазваляюць прымаць удзел паўторна, аднак я яшчэ пра гэта не думала. Наступны конкурс толькі ў 2014 годзе.
Які, на твой погляд, павінна быць Міс Беларусь?
— Міс Беларусь павінна быць, безумоўна, прыгожай, але гэтага не дастаткова для дадзенага тытула. Яна павінна быць разумнай, але і гэтага мала. Вельмі важна быць гарманічнай асобай ва ўсіх адносінах. І, вядома, самадастатковай.
Што параіш дзяўчатам, якія хочуць паўдзельнічаць у конкурсе Міс Беларусь і тым, хто не адпавядае па фізічныхм параметрах для ўдзела?
— Спрабуйце, і ўсё атрымаецца, бо ёсць конкурсы прыгажосці, на якіх патрабаванні да фізічнага складу мінімальныя. Самае галоўнае – гэта любіць сябе такой, якая ты ёсць і быць упэўненай у сваёй прыгажосці.
P.S. Ні адна магіляўчанка не атрымала перамогу ні ў адной з намінацый конкурсу.