У Магілёве выступіць Алег Хаменка, лідар легендарнага гурта «Палац»

Творчая сустрэча з лідарам легендарнага гурта «Палац» адбудзецца 20 чэрвеня ў межах праекта «Дзяжурны па краіне». Арганізатары імпрэзы абяцаюць добрую музыку і цікавую размову.

У Магілёве Палац выступіць 20 чэрвеня ў ГЦ «Кола» (завулак Чкалава, 16). Пачатак імпрэзы у 18:30. Уваход Вольны.

Даведка:

Алег Хаменка — тэле-радыё вядучы, культуролаг, кампазітар, лідэр гурта «Палац», які быў утвораны ў 1987 годзе. «Палац» лічыцца родапачынальнікам фолк-мадэрна ў Беларусі.

Яшчэ ў 1993 годзе па выніках фэсту «Radio France International» гурт патрапіў у дзясятку лепшых калектываў Усходняй Еўропы. У 1994 былі першыя гастролі ў Германіі. У 1995 выйшаў у продаж першы альбом гурта. Сёння «Палац» мае шэсць паўнавартасных пласцінак.

«Палац» ўдзельнічаў і перамагаў у такіх фэстах як «Славянскі базар» (Беларусь), «Басовішча» (Польшча), «Tanz und Folkfest» (Германія), «Азія Даўысы» (Казахстан), «Рок-каранацыя» (Беларусь), «Краіна мрий» (Украіна), «Bela Music» (Беларусь).

У розныя часы ў гурце «Палац» гралі Зміцер Вайцюшкевіч і Юры Выдронак.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 29 3883561 (Алег)