Алег Хаменка: фальклор — гэта шлях да шчырасці

Менавіта творчай сустрэчай хочацца абазваць выступ Алега Хаменкі ў Магілёве. Фалькларыст і культуролаг, лідар гурта «Палац» расказаў не менш, чым праспяваў.

Перад магілёўцамі 20 чэрвеня выступіў лідар фольк-гурта «Палац». Паслухаць Алега Хаменку прыйшло каля 30 магілёўцаў. Канцэрт, які адбыўся ў межах кампаніі «Рок за салідарнасць», прыняў грамадскі цэнтр «Кола». Імпрэза атрымалася  вельмі ўтульнай і цёплай. У лепшых традыцыях рок-кватэрнікаў.

Пра музыку

«Палац» лічыцца адным з родапачынальнікаў фальк-мадэрну на Беларусі: музыкі спалучылі аўтэнтычную манеру выканання народных песень з поп-рок аранжыроўкамі . Дарэчы, гэтым «Палац» паспяхова займаецца ўжо 25 гадоў.

Праўда, у 2010 годзе «Палац» патрапіў ў спісы афіцыйна забароненых музыкаў. Але, па словах Хаменкі, у канцэртных абмежаваннях ёсць і плюсы — вызваліўся час для напісання новага матэрыялу. Неўзабаве «Палац» плануе выдаць новы альбом.

Пра фальклор

Алег Хаменка яшчэ культуролаг і фалькларыст. Шмат гадоў даследуе і вывучае фальклор, уласнаруч сабраны ў шматлікіх экспедыцыях. Марыць пра аднаўленні народных святаў, бо менавіта ў іх бачыць рэальны шлях да станаўлення нацыянальнай свядомасці беларусаў. Мусіць, гэтаму і вучыць сваіх студэнтаў, выкладаючы ва Універсітэтце культуры і мастацтваў.

 


ДАВЕДКА:

Алег Хаменка — тэле-радыё вядучы, культуролаг, кампазітар, лідэр гурта «Палац», які быў утвораны ў 1987 годзе. Яшчэ ў 1993 годзе па выніках фэсту «Radio France International» гурт  патрапіў у дзясятку лепшых калектываў Усходняй Еўропы.

У 1994 былі першыя гастролі ў Германіі. У 1995 выйшаў у продаж першы альбом гурта. Сёння «Палац» мае шэсць паўнавартасных пласцінак.

«Палац» ўдзельнічаў і перамагаў у такіх фэстах як «Славянскі базар» (Беларусь), «Басовішча» (Польшча), «Tanz und Folkfest» (Германія), «Азія Даўысы» (Казахстан), «Рок-каранацыя» (Беларусь), «Краіна мрий» (Украіна), «Bela Music» (Беларусь).У розныя часы ў гурце «Палац» гралі Зміцер Вайцюшкевіч і Юры Выдронак. «Палац» ўдзельнічаў і перамагаў у прэстыжных еўрапейскіх фэстах: «Басовішча» (Польшча), «Tanz und Folkfest» (Германія),), «Рок-каранацыя» (Беларусь), «Краіна мрий» (Украіна), «Bela Music» (Беларусь). 

А яшчэ ў 1993 годзе па выніках фэсту «Radio France International» гурт  патрапіў у дзясятку лепшых калектываў Усходняй Еўропы.

Сёння «Палац» мае шэсць паўнавартасных пласцінак.