Магілёўцаў чакаюць дзве тэатральныя прэм’еры

На казку з шляхецкім каларытам 26 чэрвеня запрашае тэатр лялек. У драматычным тэатры, акурат праз месяц, бенефісным спектаклем адзначыцца Алена Дудзіч.

Казка са шляхецкім каларытам у тэатры лялек

Камедыя «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» пастаўленыя паводле казачнай аповесці Андрэй Кавалаёва і Пятра Васючэнкі. Вясёлыя прыгоды двух шляхцюкоў, рэжысёр Ігар Казакоў аздобіў захаваным каларытам аўтарскай мовы і цудоўнай музыкай. Пастаноўка арыентавана на падлеткаў і дарослых. Спектакаль ўжо атрымаў шмат станоўчых водгукаў на нядаўніх Днях «Мультыкультурного Любліна 2012».

Магілёўцаў прэм’ера чакае 26 чэрвеня. Пачатак у 18:30.

Адрас лялечнага тэатра — вуліца Першамайская, 73, тэлефон касы: 8 (222) 32-66-47

 

«Несравненная» — бенефіс — падарунак Алене Дудзіч

«Несравненная» — спектакль-бенефіс, пастаўлены адмыслова да юбілею актрысы тэатра, вядучага майстра сцэны Алены Дудзіч. Пастаноўка рэжысёра Андрэя Гузія па п’есе Пітэра Куілтэра — трагікамедыя, заснаваная на рэальных падзеях. Яна распавядае кранальную гісторыю жыцця вядомай амерыканскай спявачкі Флорэнс Фостэр Джэнкінс. Па словах галоўнага рэжысёра тэатра Кацярыны Аверкавай, пастаноўка атрымалася пра творчасць, музыку і каханне.

Прем’ера — 26 і 27 ліпеня, у 18:30.

Магілёўскі драмтэатр знаходзіцца па адрасе вуліца Першамайская, 7, тэлефон: 8 (222) 31-00-45

 

Поўную праграму спектакляў у магілёўскіх тэатрах можна знайсці тут