У планах Музея ў Ратушы Магілёва — набыць «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча, якое датуецца 1651 годам і ўяўляе сабой помнік тэхнічнай, гістарычнай і мастацкай думкі.
Прыватны калекцыянер просіць за рарытэт 15 тысяч еўра.
У чым унікальнасць выдання?
Па словах дырэктара музея ў Ратушы Аляксея Бацюкова, «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча — выданне ва ўсіх сэнсах унікальнае:
— Па-першае, яно мае вялікую бібліяграфічную вартасць, бо ў свеце налічваецца толькі 27 падобных асобнікаў. Пры гэтым, на Беларусі няма ні воднага. Кніга напісана па-французску і перакладзена на асноўныя еўрапейскія мовы, бо на працягу 200 год з’яўлялася адным з найважнейшых у Еўропе падручнікам па артылерыі. Па гэтым трактаце вучыліся Ньютан, Напалеон, Мендзелеяў. Такім чынам, Казіміра Семяновіча можна смела лічыць першым беларускім ракетчыкам. Менавіта беларускім, і ў гэтым трэцяя вартасць выдання, бо Казімір Семяновіч нарадзіўся на Віцебшчыне, і ужо на першых старонках сваёй кнігі называе сябе «літвінам», а гэта значыць — грамадзянінам ВЛК і нашым з вамі земляком. Магчымасць мець працу такога чалавека і навукоўца ў фондах нашага музея – вялікі гонар»
Выкуп рарытэтаў -канцэпцыя музея
Зусім нядаўна магілёўцы здолелі выкупіць для Музея ў Ратушы адзіны цяпер у краіне статут ВКЛ.
Паралельна з гэтым фонды папоўнілі яшчэ некалькі старадрукаў, набыць якія таксама дапамаглі ахвяраванні гараджан.
У свеце налічваецца толькі 27 падобных асобнікаў
Кіраўніцтва музея, цяпер ужо афіцыйна кажа аб тым, што адным з галоўных накірункаў працы з’яўляецца вяртанне ў горад культурных каштоўнасцяў. Сёння, вялікая колькасць з іх знаходзіцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце і іх выкуп немагчымы без дапамогі грамадскасці.
Для жадаючых ахвяраваць грошы
Кошт «Вялікага мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча — 15 тысяч еўра.
Гэтыя грошы трэба ўнесці да 1 верасня, каб выкупіць каштоўнае выданне, якое захавалася ў поўным аб’ёме і добрым стане.
Пакуль музейшчыкі сабралі толькі 1 мільён рублёў, але спадзяюцца, што знойдуцца спонсары, альбо проста неабыякавыя людзі, гатовыя ахвяраваць грошы на выкуп рарытэта.
Дырэкцыя установы культуры «Музей гісторыі Магілёва» знаходзіцца па адрасе: 212030, горад Магілёў, вуліца Ленінская, 1А,
Тэлефон: + 375(222)22-99-46;
Электронны адрас: ratusha.mogilev@gmail.com
Сайт Музея: ratusha-mogilev.com