«Akute» разагрэюць «Placebo» у Мінску

Напярэдадні прыезду ў Мінск замежных рокераў, сярод беларускіх гуртоў быў абвешчаны конкурс, па выніках якога было вырашана, хто выступіць на адзінай сцэне с «Placebo». 

Магілёўскі гурт «Akute» выступіць на разагрэве ў зорак сусветнага брыт-року. Выбарам разагрэву для свайго мінскага канцэрту 22 верасня ў Палацы спорту фронтмэн «Placebo» Браян Молка займаўся разам з дырэкцый брытанскага гурта. Напярэдадні прыезду ў Мінск замежных рокераў, канцэртнае агенцтва «Корпорация развлечений» абвясціла конкурс сярод беларускіх гуртоў, па выніках якога было вырашана, хто выступіць на адзінай сцэне с «Placebo».

Па словах лідара «Akute» Рамана Жыгарава, музыкі спадзяваліся, што с брытанцамі будуць выступаць менавіта яны, піша euroradio.fm:    

Канешне, мы чакалі гэтага. Мы падалі заяўку, як і ўсе астатнія гурты, праўда, не ведаю, якія. Але на агульных пачатках, разам з усімі ўдзельнічалі ў адборы.

Раман таксама рассказаў, што яны толькі сёння даведаліся пра свой удзел у канцэрце, таму пакуль нічога не ведаюць пра яго акалічнасці.