У Магілёве ў клубе «CUBA» пройдзе дабрачынны канцэрт: да ўдзелу запрашаюцца гурты

Арганізатарам канцэрту з’яўляецца Музей гісторыі Магілёва. Канцэрт, які адбудзецца 7 кастрычніка, стане часткай акцыі па зборы грошаў на выкуп каштоўнай кнігі.

Усе атрыманыя ад канцэрту грошы пойдуць на выкуп кнігі «Вялікага мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча.

Нагадаем, што збор сродкаў на набыццё выдання 17 стагоддзя ў прыватнага калекцыянера, адбываецца ўжо некалькі месяцаў.

Пакуль магілёўцам атрымалася назбіраць толькі траціну ад патрэбнай сумы.

Арганізатары спрабуюць пряцягнуць увагу

Мінскі гурт «Re1ikt» першы адгукнуўся на ўдзел ў дабрачынным канцэрце ў Магілёве

Мінскі гурт «Re1ikt» першы адгукнуўся на ўдзел ў дабрачынным канцэрце ў Магілёве

Арганізатары спадзяюцца, што канцэрт з удзелам моладзевых гуртоў дапаможа, прынамсі, прыцягнуць да праблемы дадатковую ўвагу.

Канцэрт адбудзецца 7 кастрычніка ў клубе «CUBA». Да ўдзелу запрашаюцца заахвочаныя гурты. Па словах Андрэя, аднаго з арганізатараў канцэрту: «ніякіх асаблівых крытэраў адбору няма. Галоўнае — гэта імкненне прыняць удзел у добрай справе».

Пакуль, згоду на ўдзел далі гомельскі гурт «Ізнутрі» і мінская каманда «Re1ikt». Таксама вядуцца перамовы яшчэ з некалькімі калектывамі.

Дакладны кошт уваходных квіткоў пакуль не вядомы. Аднак, па словах Андрэя: «Не хочацца каб высокія кошты адштурхнулі грамадства і моладзь ад гэтай справы, мяркую што ён будзе складаць 2-5 даляраў».