Лявон Вольскі сабраў у Магілёве поўную залу

Лявон Вольскі прэзентаваў у Магілёве дыск «Саўка ды Грышка. 100 песень».

Выступ 25 верасня стаўся паўнавартасным канцэртам і сабраў у грамадскім цэнтры «Кола» блізу сотні магілёўцаў.

Паслухаць Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна сабралася блізу сотні чалавек. Цягам амаль двухгадзіннага выступу, народ уголас падпяваў і нават танчыў, пад добра вядомыя песні часоў «NRM», «Крамбамбулі» ці «Народнага альбому».

Карысная спасылка: мінулая сустрэча Вольскага з магілёўцамі

Кожны госць імпрэзы атрымаў у падарунак дыск «Саўка ды Грышка: 100 песень» з серыі «Бібліятэка Свабоды». На новым дыску сабраныя 100 песень, што гучалі цягам двух гадоў ў эфіры і на сайце «Свабоды». Дарэчы, па словах журналіста радыё Аляксея Знаткевіча, праект «Саўка ды Грышка», што пакуль прыпыніўся, можа аднавіцца. А ці здарыцца гэта, залежыць, у тым ліку, і ад меркавання слухачоў радыё.

Гук з выступу

Спампаваць выступ цалкам, 150 Mb