На свяце майстроў 27 кастрычніка было шмат творычых і таленавітых людзей, якія дзяліліся сваім уменнем з гледачамі.
У новым этна-комплексе ў мікрараёне «Спадарожнік» у мінулую суботу прайшоў этна-фестываль «От Макуши до Кузьминки не осталось зелёной травинки».
Тэрыторыя свята сапраўды ўяўляла сабой невялікі горад майстроў, на завулках якога выступалі фальклорныя калектывы і рыцарскія клубы, ладзіў сапраўднае шоў фаер-клуб «Подых агню» і ўвесь час працавалі гандляры з вырабамі майстроў.
Абяцанні арганізатару фэста — аддзела культуры магілёўскага гарвыканкама цалкам спраўдзіліся: кожны прысутны на свяце мастацтва меў магчымасць набыць эксклюзіўны сувенір ці пакінуць майстру замову на выраб.
Сярод удзельнікаў фестывалю былі майстры па саломе і дрэве, па льну і кераміцы, па металу і шклу ды нават па вырабу рэчаў з воўны.