Яны ўзгадвалі савецкага пісьменніка, абмяркоўвалі пытанні аб правядзенні класных гадзін у школах, прысвечаных Канстанціну Сіманаву, аб адкрыцці яму помніка ў Магілёве.
Напрацягу 28-30 лістапада 2012 ў Магілёве праходзілі «Сіманаўскія чытанні» з удзелам пісьменнікаў і журналістаў з Беларусі і Расіі.
Пераважная частка ўдзельнікаў літаратурнага конкурса – моладзь (73 з 120 чалавек).
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў прайшло з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі.
Удзелькаў у селёташнім форуме больш, чым у мінулым годзе
— У гэтым годзе значна пашырылася колькасць і геаграфія ўдзельнікаў мерапрыемства «Сіманаўскія чытанні»: Магілёў, Брэст,Гродна і іншыя гарады рэспублікі, а таксама Масква, Магнітагорск, Тула, — адзначыў Уладзімер Дуктаў, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Gorad.by пацікавіўся ў сучасных пісьменнікаў, ці адпавядаўюць іх творчыя пажаданні рэчаіснасці?
Трэклявец Алена, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі:
— Калі пачынаеш над чымсьці працаваць, не ведаеш, што атрымаеш у выніку. Я імкнуся крытычна ставіцца да сваёй творчасці. Не ўсё напісанае трапляе ў друк, але тое, што трапляе адпавядае маім крытэрам і патрабаванням.
Чытач стаў больш патрабавальным да літаратурных твораў. Тое, што зараз чытаюць менш — думка, характэрная для любога пакалення: «Яны не такія як мы». Мяркую, што велічыня адсотка чытаючага насельніцтва засталася такой як і была раней. Пра тое, што ніхто не чытае кажуць тыя, хто сядзіць на лавачцы, грызе семачкі і сам не чытае.
Уладзімер Дуктаў, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі:
— Мы праводзім прэзентацыі, літаратурныя сустрэчы і на іх мы чуем, што думаюць пра нашы творы чытачы, што ад нас чакаюць. І магу сказаць, што мае творчыя жаданні выконваюцца ў поўнай меры.
Сёння высокі чытацкі ўзровень. Людзі маюць вялікі выбар: прачытаць кнігу, праглядзець фільм ці пасядзець у сацыяльных сетках. Хацелася б, каб цікавасць была больш да папяровай кнігі.
Іван Бісеў, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі:
— Людзі, якія чытаюць мае творы, звычайна выказваюць сваю думку, нават калі іх не просіш, то бок народ у нас актыўны і ўзровень чытачоў розны.
У жыцці існуе прынцып маятніка, так сёння і ў літаратуры. Гэты маятнік зараз пахіснуўся ў бок бездухоўнасці, спрашчэння, але ён абавязкова будзе мець адваротны ход і кніга будзе жыць.