Магілёўцаў чакае выстава-продаж рамесніцкіх вырабаў і «hand -made»

Набыць эксклюзіўныя навагоднія падарункі ручной работы гараджане змогуць у выстаўнай залі на Болдзіна. Адкрыццё выставы — продажу адбудзецца 19 снежня ў 18:00.

Выставу-продаж ладзіць магілёўская суполка саюза рамеснікаў. Пад адным дахам свае працы збяруць лепшыя рамеснікі вобласці. Сярод прадстаўленага будуць узоры як традыцыйных рамёстваў – саломапляцення, кераміцы альбо ткацтва, так і «hand -made», напрыклад, рэчы з воўны альбо шкла.

Арганізатары запланавалі і некалькі майстар-класаў па кераміцы, разьбярству і валянні. Дакладныя дата і час іх правядзення будуць вядомы бліжэй да адкрыцця выставы.

 

Калі і дзе пройдзе выстава

Выстава-продаж будзе працаваць з 19 снежная па 8 студзеня. Набыць прадстаўленыя рэчы альбо замовіць іх непасрэдна ў аўтараў можна да 31 снежня. Уваход на выставу каштуе 5 000 рублёў.

Гарадская выстаўная зала месціцца па адрасе: вуліца Болдзіна, 1.