У Магілёве працуе выстава-продаж унікальных рэчаў ручной работы

У выстаўнай залі на Болдзіна можна набыць аўтарскія рэчы, зробленыя паводле традыцыйных беларускіх традыцый, а таксама. так званы «hand –made».

Над адным дахам арганізатары сабралі працы лепшых майстроў і рамеснікаў Магілёўскай вобласці.

На выставе прадстаўленыя кераміка, вышыўка, бацік, бісерапляценне, мазаіка і вітражы, мастацкае ліццё, валянне, аўтарская лялька, ткацтва і шмат іншага.

Летась, перадкалядная выстава рамеснікаў ужо ладзілася і відавочна спадабалася гараджанам.

– Найперш, магілёўцы ацанілі магчымасць набыць арыгінальныя падарункі ручной работы, — кажа старшыня магілёўскага аб’яднання «Магілёўскія майстры» Святлана Цімашэнка. — А яшчэ, нашы выставы – нагода для многіх магілёўцаў ўпершыню даведацца пра існаванне таго ці іншага рамяства. Штосьці з убачанага для наведвальнікаў і сапраўды становіцца сапраўдным адкрыццём. Напрыклад валянне. Многія дзівяцца, якую прыгажосць магчыма рабіць з воўны. Альбо, што ў нас ў Магілёве ёсць сапраўдныя мастакі вітражоў.

Таксама арганізатары выставы запланавалі і некалькі майстар-класаў па кераміцы, разьбярству і валянні. Кожны жадаючы зможа адчуць сябе рамеснікам, навучыцца рабіць нешта сваімі рукамі.

 

Калі і дзе праходзіць выстава

Выстава-продаж працуе з 19 снежная па 8 студзеня. Набыць прадстаўленыя рэчы альбо замовіць іх непасрэдна ў аўтараў можна да 31 снежня.

Уваход на выставу каштуе 5 000 рублёў.

Гарадская выстаўная зала месціцца па адрасе: вуліца Болдзіна, 1.

Час працы: з 11:00 да 19:00. Панядзелак, аўторак – выходныя дні.