У абласной бібліятэцы імя Леніна адкрылася выстава «Эканамічна, экалагічна і эстэтычна». Убачыць экспазіцыю можна кожны дзень з 10:00 да 20:00, акрамя суботы. Выстава будзе працаваць на працягу 2013 года, яе экспанаты будуць змяняцца. Уваход свабодны.
У Беларусі 2013 год аб’яўлены годам беражлівасці, а Садружнасцю Незалежных Дзяржаў (СНД) – годам экалагічнай культуры. Супрацоўнікі бібліятэкі людзі творчыя, і яны вырашылі крэатыўна падыйсці да асвятлення тэм экалагічнасці, эканамічнасці і беражлівасці, распавядае загадчык аддзела перыёдыкі Аксана Дабравіцына.
Мэта выставы — паказаць, як можна выкарыстаць рэчы, якія ў гаспадарцы не патрэбны, але і выкінуць іх шкада.
Можна не толькі паглядзець на вырабы, але і навучыцца іх рабіць
Побач з экспазіцыяй вырабаў супрацоўнікаў бібліятэкі прадстаўлены перыядычныя выданні, з якіх можна даведацца як зрабіць з непатрэбных падручных сродкаў элементы інтэр’ера, розныя прыстасаванні і шмат іншага. Гэтыя выданні можна ўзяць на дом.
На 2013 год бібліятэкай запланаваны шэраг мерапрыемстваў і выстаў прысвечаных году беражлівасці. Таксама пройдуць творчыя сустрэчы, дзе аўтары вырабаў правядуць майстр-класы. Супрацоўнікі бібліятэкі змогуць падзяліцца навыкамі сваіх хобі: пляцення, бісерапляцення, вышывання, арыгамі, макрамэ, роспісам па тканіне і іншымі.
Спасылкі па тэме: