Магілёўцы могуць ўбачыць арыгінальныя аўтарскія творы, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ад ганачарства да тэкстыльнай лялькі.
Выстава будзе працаваць з 6 сакавіка да пачатку красавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (вуліца Першамайская, 10) з 09:00 да 18:00 у працоўныя дні. Уваход вольны.
Выставу прысвяцілі вясне і жанчынам
— Наведвальнікі выставы змогуць убачыць аўтарскія творы, выкананыя ў розных відах і тэхніках народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: разьба па дрэве, выцінанка, салома- і лозапляценне, ганчарства, тэкстыльная лялька і іншае, — распавяла вядучы рэдактар Магілёўскага метадычнага цэнтру народнай творчасці Вольга Семчанка. — Іх аб’ядноўвае агульная тэматыка – вясна і каханне. У экспазіцыі прадстаўленыя вырабы каля 50 майстроў з усіх раёнаў Магілёўскай вобласці – Народных майстроў Рэспублікі Беларусь, членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, а таксама маладых умельцаў.