У Магілёве адкрыецца выстава вядомага мастака-дызайнера

Валерый Ражноў прэзентуе выставу «Мігценне мяккае пастэлі», частку якой складаюць працы з краявідамі Магілёва.

Выстава адкрыецца 3 красавіка ў 15:00 у выстаўнай залі Музей гісторыі Магілёва (вуліца Першамайская, 5/1).

Гамяльчанін Валерый Ражноў — мастак, які рэалізуе сябе як графік, які працуе ў тэхніцы пастэлі. Яго карціны адрозніваюцца даволі рэдкім і незвычайным выкананнем. Частку выставы «Мігценне мяккае пастэлі» складаюць працы з краявідамі Магілёва.

 

 

Працы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях розных краін свету

Мастак скончыў Ленінградскую вышэйшую мастацка-прамысловую вучэльню і.больш за 35 гадоў працуе у сферы дызайну. Ён з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і замежных выстаў, на якіх займаў прызавыя месцы.

У 1985 годзе ў Гомелі адбылася першая персанальная выстава дызайнерскіх твораў Валерыя Ражнова. З 1987 года мастак з’яўляецца чальцом Звяза дызайнераў Беларусі, а з 1988 года — чальцом Міжнароднай асацыяцыі Звяза дызайнераў.

Валерый Ражноў — удзельнік шматлікіх гарадскіх і рэспубліканскіх выставаў, яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Германіі, Францыі, Чэхіі, Славеніі і Ізраілю.