Аляксандр Памідораў заспяваў у Магілёве новыя песні

Адна з іх напісаная літаральна пару тыдняў таму і выконвалася ўпершыню.

Паглядзець на Памідорава ў Магілёве прыйшлі вельмі розныя людзі. Нават некалькі бацькоў з дзецьмі. Маладыя дзяўчыны актыўна падпяваюць старыя хіты. А старэйшая публіка больш заводзіцца ад «Дзень без гарэлкі».  

«Песня дапісаная 2 тыдні таму. Я яе ніколі не спяваў, таму вымушаны глядзець у паперку, — распавядае Аляксандр. — Уявім, што гэта працяг песні «Дым».

Яшчэ адна песня пра спёку, як ні дзіўна, была напісана ў лютым.

«Шкада не паспелі засняць снег пасля урагана «Хаўер». Вельмі цудоўны кліп атрымаўся бы», — кажа Аляксандр Памідораў.

Публіка адпускае музыку неахвотна, адмовіцца ад яшчэ некалькіх песен на біс вымушае толькі неабходнасць ехаць на цягнік.