Пра тое, што «OSIMIRA» прыпыняе сваё існаванне, абвясціў лідар гурта Андрусь Палаўчэня.
— Было б лагічна завяршыць праект і раней, але зараз прыйшоў час паставіць кропку, — напісаў на старонцы «OSIMIRA» Андрусь Палаўчэня.
Аб канкрэтных прычынах такога рашэння Андрусь не паведамляе. Але ж лідар гурта ўжо некалькі гадоў жыве ў Санкт-Пецярбургу, заснаваўшы там новы праект «HVARNA». З яго пераездам актыўная гастрольная дзейнасць «OSIMIRA» прыпынілася.
— Мы шчаслівыя людзі! Мы пабачылі столькі краін, пляцовак, фестываляў. Мы шчаслівыя і таму, што увесь гэты час вы былі побач з намі, нас яднала сяброўства, а потым ужо музыка, — звяртаецца Андрусь Палаўчэня да прыхільнікаў.
«OSIMIRA» — адзін з самых паспяховых магілёўскіх гуртоў
Гурт нарадзіўся ў 2002 годзе ў Магілёве. Музыкі гралі сучасную музыку на аснове беларускага фальклору. За 11 гадоў існавання гурт выступіў на дзесятках фестываляў у Беларусі, Расіі, Польшчы і Украіны. Было запісана два альбома.
Канцэрты магілёўскага гурта заўсёды збіралі поўныя залы. Апошні адбыўся ў Магілёве ў маі 2012 года.
Канцэрт гурта «OSIMIRA» ў Магілёве ў 2012 годзе
Спасылка па тэме: