У магілёўскага гурта Akute з’явіўся першы кліп (відэа)

Відэа на песню «Зорка» знялі рэжысёры Андрэй Курэйчык і Зміцер Марынін.

Песня «Зорка» стала саўндтрэкам да рэжысёрскай версіі першага беларускага маладзёжнага серыяла «Вышэй за неба», — паведамляе euroradio.

Кліп зрабілі да першай гадавіны з моманту стварэння скандальнай стужкі. У кліпе рэжысёры Андрэй Курэйчык і Зміцер Марынін праводзяць кастынг. Сярод жадаючых стаць кіназоркамі — героі фільма і гурт Akute.

 

Фільм «Вышэй за неба» забаранілі да паказу

Акрамя Akute, у фільме гучаць песні іншых беларускіх музыкаў, напрыклад, гурта «Ляпис Трубецкой».

Стужка знімалася пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў межах рэалізацыі гранта глабальнага фонда па барацьбе з ВІЧ.

Галоўны герой, малады беларус, музыкант, кампазітар, які грае ў модным гурце. Яму 20 гадоў, жыве і вучыцца ў Мінску. «Вышэй за неба» называюць першым беларускім маладзёжным серыялам. У стужцы зняліся вядомыя асобы Беларусі. Пасля сканчэння працы, карціна была забаронена для паказу на тэлебачанні. Па словах Андрэй Курэйчыка, «нічога крымінальнага у стужцы няма. Проста атрымаўся вельмі шчыры фільм. Ён не пра палітыку, але там ёсць пэўныя жорсткія прыкметы часу, сур’ёзныя тэмы».