Магілёўцаў запрашаюць пагутарыць з вядомым пісьменнікам

Сустрэча з Адамам Мальдзісам пройдзе ў гарадской ратушы.

Сустрэча з Адамам Мальдзісам адбудзецца 22 чэрвеня ў гарадской Ратушы.

Арганізатарам імпрэзы з’яўляецца музей гісторыі Магілёва і грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Сустрэча пачнецца ў 16:00. Уваход вольны.

Даведка:

Адам Мальдзіс, доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца, гісторык, пісьменнік, журналіст. Нарадзіўся ў 1932 годзе ў вёсцы Расолы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Купалы АН БССР. Працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР, з 1987 года з’яўляўся старшынёй камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, у 1991-2005 годах прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, ў 1996-2006 — кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Рэдактар біяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі»  і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі».

Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры 17-19 стагоддзяў, беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі.